Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПЕ'СНЯ, ПГСНЯ ж. Песня. Песень, ой, было/ Кураполле Паст. Панавучвала песянь. Рыбчына Віл. Я памармычу песни Дзераўное Стаўб. Песян многа знаю. Рудня Астравітая Чэрв. Устым'я вэлъмы мныго старінных пісінь знае. Ушкавіца Кобр. Тая Хвыдора, бало3 як почнэ спываты, то пісня за піснію. Сіманувічы Драг. V На чьим вазе еду, таму песні спяваю. Малі Астр. ПЕСО'К, ПЫСО'К м. Тое ж, што i n e c a к. Песок в хаце, нанасілі. Кемялішкі Астр. Воны шэ малыі булы, шэ пысок пырысыпалы. Сіманавічы Драг., Ушкавіца Кобр. ПЕ'СТА м. i ж. Пястун. Малая песта ты! Вецярэвічы Пух. Песта ты! Вялікія Нястанавічы Лаг. ПЕ'СТАВАЦЬ незак. Песціць. Як матка натта пеставала, нічога яна у яе не рабіла, толькі ў хаці сядзела. Кіралі Шчуч. ПЕ'СТАК м. Малады воўк. Мярэцкія Глыб. ПЕ'СТАЦЬ незак. Тое ж, што i п е с т а в а ць. Яна пестаіць дачку. Ахрэмаўды Брасл. ПЕ'СТУН м. 1. Тое ж, што i п е с т а. Пестун ён пестун! Ахрэмаўцы Брасл. 2. Тое ж, што i п е с т а к. Воўкі пестуна дзержуць. Ахрэмаўцы Брасл. ПЕ'СЦЩЦА незак. Пеставацца. Не было пры кім песціцца. Снягяны Смарг. ПЕ'СЦЩЬ незак. Тое ж, што i п ё с т а в а ц ь. Меня яны песцілі. Гемзы Шальч. ПЕТЛЯ7, ПІТЛЯ7 ж. 1. Пятля. Даўней былі дзверы на пітлях. Лісна В.-Дзв. 2. Прарэшак. Пітля ў адзежы. Рагулішкі Даўг. V Яму аш петля ложыцца, кап выпіць [вельмі хочацца]. Мсцібава Ваўк. ПЕ'ТЛЯЧКА ж. памяти, да п е т л я 2. Аплік — кручок, а петлячка для кручка. Крэва Смарг. Петлячкі праразалі i апкідалі. Кудзялянцы Шальч. ПЕ7ТНА мн. Плямы на твары. Петна красные. Альхоўцы Лях. ПЕ'ТНАЧКА н. памянш. Плямачка. Укусіць, толькі петначка астаецца. Дакудава Лід.; ел. п ё т н a. ПЕТРАЧО'К м. памянш.-ласк. заал. Божая кароўка. V Петрачок, петрачок, куды замуш пайду: ці ўніс, ці ўверх, ці ў Лапічы, ці ў Граву? Лапічы Асіп. ПЕ7ТРЫЦЬ незак. экспр. Разумець. Нічого не петрыць ён у гэтым. Гарадзішча Глуск. ПЕТУХ07ВЫ прым. Петушыны. Заўтра я петуховага мяса звару. Вялікія Баяры Шчуч. ПЕТУ'ШАЧКА, ПІТУЧІІАЧКА ж. памянш. Маленькі гаршчочак ёмістасцю да аднаго літра. У петушаццы парыла малако для дзяцей. Пітушачка як гаршчок гліняны, але маленькая, кашу дзецям варылі. Мсцібава Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

былоі, пеставаць, пестак, пестаць, песцщца, песцщь, петушачка, сіман^вічы, устымя
11 👁
 ◀  / 537  ▶