Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПЕРАБЬГЦЬ зак. Пераначаваць. Трудна перабыць тую ноч. Вецярэвічы Пух. ПЕРАВА'ЖАВАЦЬ незак. Навязваць у іншым месцы. Haда карову пераважаваць. Груздава Паст. ПЕРАВАЖА'ЦЬ зак. Навязаць у іншым месцы. Трэба цялё пераважаць. Ністанішкі Смарг. Хоць бы цяляты пераважалі. Крэва Смарг. Кароўку пераважала. Граўжышкі Ашм. ПЕРАВА'ЛАМ прысл. Ісці з перапынкамі (пра дождж). Перавалам дошч ідзе. Рудня Чэрв. ПЕРАВАРА'ЧЫВАЦЦА незак. Ператварацца ў каго-н., што-н. Чалавек пераварачываўся ў д'ябла [чорт, ваўкалак]. Жылі Іўеў. ПЕРАВАФВАЦЬ незак. Ператраўлядь. Але ш твой жывот пераварвая, што ў гусе. Кіралі Шчуч. ПЕРАВАРО'Т КІШО'К м. мед. Заварот кішак. Пераварот кішок, хадзіў скорчьіўшыся i памёр. Рагулішкі Даўг. ПЕРАВАШАВА'ЦЬ зак. Перакапаць. Картошка — цяжолая работа, сколькі зямлі нада перавашаваць. Старыя Трокі Трак. ПЕРАВЕ'РНЕНЫ дзеепрым. Павернуты. Палачка nepaвернена ў другім канцу. Саланое Віл. ПЕРАВЕРНУ'ЦЦА, ПЕРАВЯРНУ'ЦЦА зак. 1. Уступіць у новы перыяд жыцця. Я к на васьмую дзясятку пераверніцца, так i ўсё. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Ператварыдца ў каго-н., што-н. Цяпер свет перавярнуўся на чарцей. Груздава Паст. Перавярнуўся на буцяна. Пярэкі В.-Дзв. V Перавярнуўся чалавек: ні nec, ні выжал, хоць с хаты выжань. Жылі Іўеў. 3. экспр. Здохнудь. Чорт цябе павёў даць есці, сем штук перавярнулася парасят у хлеве. Валынцы В.-Дзв. ПЕРАВЕ'С м. Лішак. Тут хватая i с перавесам. Альхоўды Лях. ПЕРАВЕ'СЩЦА зак. Перавесіцца праз што-н. Перавесіўся i ўпаў у студню. Мсдібава Ваўк. Перавесілася праз калодзесь. Кіралі Шчуч. Гадзіна прас сук перавесілася i хапая свае дзеці, каторага ўхопя, то зуесъ, а каторы на мох упаў — астаецца. Прас сук гадзіна перавесіцца i выкідая [гадзянят]. Гемзы Шальч. ПЁўАВЕ'СІЦЬ зак. Перагарадзіць. Узяла гэтым мацерыялам перавесіла хату. Ведярэвічы Пух. ПЕРАВЕ'СЛА, ПЕРАВЕ'СЛО, ПЕРАВЕСЛА, ПЕРАВЯ'СЛА, ПЕРАВЯ'СЛО, ПЕРАУЯ'СЛО, ПЕРЭВЕ'СЛО, ПЕРЭВЯ'СЛО, ПІРАВЕ'СЛА, ПІРАВЁСЛА, ПАРАВЯ'СЛА, ПЭРЭВЯ'СЛО, ПЯРАВЁСЛА н. 1. Перавясла. Перавеслам снапы вязалі. Крэва Смарг. Перавесла — чым вяжуць снапэ. Кіралі Шчуч. Перавесла моцна дзержыць сноп. Асавец Віл. Перавесла — снапы перавязваць. Навасёлкі Лід. Перавеслом сноп вязалі. Лоск Валож. Перавесламі снапы вязалі. Вецярэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябла, паравясла, пераварачывацца, перавернены, перавернуцца, перавесщца, перавярнуцца, перавясло, перауясло, перэвесло, перэвясло, пэрэвясло, пё^аве'сіць, пёўавесіць, піравесла
3 👁
 ◀  / 537  ▶