Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
прала пачынак із зачынак, наснавала губку, шчэ ŭ на крук, пашыла андракі i хвартух. Мачаск Бярэз. Пучок на верацяно, пасоў васма, пачынак. Кіралі Шчуч. Два-тры верацяне — пачынак. Малахоўцы Бар. Пачынак — шмат ніток наўеш, ручок з тры, з чотыры. Галубы Мает. Дзве верацяне напрадуць, тады саўюць з аднае на другое — i гэто пачынак. Mipaтычы Карэл. Пачынак — ручаяк чатыры. Тухавічы Лях. Heскалька рукавядак на адзін пачынак, a з пачынка — на клубок. Беразіно Докш. Чатыры ручэйкі i пяць ручэек — пачынак. Глівін Барыс. Я к напрадзеш боляй, саўеш, тады — пачынак. Рудня Чэрв. ПАЧЫНГЦЬ зак. 1. Адрамантавадь. Ён радзіволы пачыняіць. Старыя Смільгіні Воран. Хату пачыняць ні стараіцца* Пярэкі В.-Дзв. 2. Пачысціць (рыбу). Нада рыбу пачыніцы Малыя Аўцюкі Калінк. ПАЧЬГНКА ж. Toe ж, што i п а ч ы н а к. На адно верацяно звіваюць з двух пачынкаў. Быстрыца Астр. ПАЧЭ'КАЦЬ зак. Пачакаць. Мінуту толькі пачэкаю. Старыя Смільгіні Воран. Пачэкай, разам паедзім. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. poczekač тж'. ПАЧЭ'ПАЦЬ зак. экспр. Пайсці. Куды гэта Марылька пачэпала? Вецярэвічы Пух. ПАЧЭФПАЦЬ зак. 1. экспр. Паесці. Пачэрпайце трохі цёплага. Старыя Смільгіні Воран. 2. Змясціць рой у раёўню. Трэба пачэрпаць рой у ройніцу. Старыя Смільгіні Воран. ПАЧЭ'СТКІ мн. Toe ж, што i п a ч a c i. 3 пачэсткаў кашулі шылі. Гемзы Шальч. 1 ПА'ША ж. 1. Выпас. Добрая паша. Рудня Чэрв., Альба Нясв., Груздава Паст. Паша — дзе пасуць коні, каровы. Альхоўка Навагр. У нас сёлета дрэнная пашау каровы рыкаюць І равуць, разраўліся. Едлавічы Брасл. Паша ў нас благая, каровы галонныя. Саланое Віл. Пагнала карову на пашу. Гемзы Шальч. 2. Корм для пчол. Трэба пакінуць пчалам пашы, Азяраны Раг. ПАШАВЭ'ЛАК м. i ж. Хто неахайны. V Ходзіш тут, як пашавэлак. Малі Астр. ПАШАЛЯХЦЕ'ЦЬ зак. Патрэсці. Пашаляхціш часы — ідуць, не пашаляхціш — стаяць. Кіралі Шчуч. ПАШАНАВА'ЦЬ зак. Паберагчы. V Пашануй адзежу дома, адзежа — цябе ў людзях. Кураполле Паст. ПАШАНЦГЦЬ зак. Пашанцаваць. Hi пашанціла нам. Miратычы Карэл. ПАШАПТА'ЦЬ зак. Сказаць замову. Як гадзіна ўкусе, старуха пашэпча на хлеб — i атойдзя. Руднікі Шальч. ПАШАФПАЦЬ зак. 1. Паскубці (пра пер'е). Нада пёры пашарпацъ на падушку. Ліпнікі Вільн. 2. Падраць. Пашарпаў на латы адзення. Мсцібава Ваўк. Пашарпаў свае штаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пачэкаць, пачэпаць, пачэсткі, пашаляхцець, пашанаваць, пашаптаць, пере
7 👁
 ◀  / 537  ▶