Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАХЦЮФ м. Кіпцюр. Пахцюрэ ў ката, у сабакі, у каршуна бывая. Кіралі Шчуч. ПАЦ м. Пацук. Каты пацаў ні бяруць. Рудня Чэрв., Крэва Смарг. Сланіну на гары вешалі, пацы завядуцца i ўсё naядуць. Кудзялянды Шальч. ПАЦАЛУ'ШНІЦА ж. Улюблівая жанчына. Пацалушніца — то кабета, якая любіць мушчын. Граўжышкі Ашм. ПАЦАНГЦЬ зак. Ацанідь. Дорага пацанілі зямлю, то ніхто не сядаў. Парэчча Гродз. ПА'ЦАРКІ гл. ПА'ЦЕРКІ ПАЦЕРАБКЦЬ зак. 1. Абдерабіць. Вецер асіну зламаўг трэба пацерабіць. Пацаўшчына Дзятл. 2. перан. Разадраць. Я прышчык пацерабіла, раскулапала — i нарываець. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПАЦВІСЦГ зак. Пакрыцца плесняй. Пацвіла адзежа, нада пэрэсушываць. Вялікія Аўцюкі Калінк. ПАЦЕ'ПАЦЦА незак. Чухацца. Ён як сядзеў, так i сядзіць, сядзіць i пацепаецца. Вецярэвічы Пух. ПАЦЕ'ПЛІЦЬ зак. Напаліць (печ). Пацяплела, як пацеплілі. Магуны Паст. Мы бапцы сказалі, што прышлі пагрэцца, дый яна зарас пацепліла печ% спякла бліноў, дала нам гарачых ізьесці. Мацясы Мядз. ён і печ так-сяк пацепліць. Kypaполле Паст. ПА'ЦЕРАБ, ПАЦЯРО'Б м. Участак, ачышчаны ад кустоў. Пацераб — дзе пацярэбяць кусты. Азяраны Раг. Харошы naцяроб, a ўглыб — балота. Рудня Чэрв. Пацяроб — там мокрая пожня. Мачаск Бярэз. ПА'ЦЕРКІ, ПА'ЦІРКІ, ПА'ЦЮРКІ, ПАЦЯРКІ,ПА'ЦАР~ KI, ПАЦЁРКІ, ПА'ТЭРКІ мн. Каралі. Пацеркі доўгенькія.. Гемзы Шальч. Пацеркі на шыю вешалі. Навікі Лудз. Пацеркі ўсялякія бываюць: i жоўтыя, i белыя, i сінія. Кдралі Шчуч. Паціркі насілі на танцы, медальёны — на ўточкі. Рагулішкі Даўг. Пацюркі падарыў мне красівыя. Ухвала Круп. Дзіця праглынула пацяркі. Малахоўды Бар. Пацяркоў навешана. Ахрэмаўцы Брасл. Начапляла пацярок. Рудня Чэрв. Пацаркі — такія бусы. Пасека Ст.-Дар. Патэркі — то бусы. Азарычы Пін. Гапка купіла собе гожы пацёркі. Курашэва Чыж, О Цячы (выступаць, капаць) пацеркамі — струменіць (пра кроў, слёзы). Як далі яшчэ дваццаць пяць розак, кроў пацякла пацяркамі, у сё цела паднялося. Анкуды Ашм. Кроў пацеркамі выступаіць с цела, як накусаюць камары. Кураполле Паст. Слёзы капалі пацеркамі. Курашэва Чыж. ПАЦЕФПНУЦЬ зак. Здранцвець. Пацерпнуць рукі ад работы. Бакшты Іўеў. Пацерплі ногі. Вострава Мает.; параўн. літ. tirpti дранцвець'. ПАЦЕФХНУЦЬ зак. Toe ж, што i п а ц е р п н у ц ь. Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пацепацца
12 👁
 ◀  / 537  ▶