Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАУРО'С м. Повад. Ніводнага паўроса не было ў каровы, a цяпер паўрос навязаны на шыі. Ёдлавічы Брасл. ПАУРЭ'СКА ж. Палавіна надзелу зямлі. Паўрэска зямлі — палавіна надзела. Старыя Смільгіні Воран. ПА'УС гл. ПА'УЗ ПАУСЕ'КУВАЦЬ зак. Насячы (пра ўсё, многае). Паўсекувалі i паўрэзувалі дроў. Малыя Аўдюкі Калінк. ПАУСЕ'УРЫЦЬ зак. Пасівераць. Паўсеўраюць рукі, naтрэскаюць. Палік Барыс. ПАУСКА/КАВАЦЬ зак. Паўскакваць. Прышчыкі паўскакавалі на руках. Беразіно Докш. ПАУСКА'ПУЦЬ зак. Ускапаць. Паўскапула зямлю на грады. Азяраны Раг. ПАУСЛУ'ХАЦЦА зак. Паўслухоўвацца. Народ паўслухаецца. Старое Сяло Зэльв. Пайду паўслухаюся, што яны гавораць. Галубы Маст. Пакруці часы i паўслухайся, ці ідуць. Вялікія Баяры Шчуч. Паўслухайся, як яна спявае, што яна гаворыць. Кемялішкі Астр. Люблю паўслухацца. Альхоўка Навагр. Паўслухаясся, дзе як ткаць. Дакудава Лід. ПАУСПЯВА'ЦЬ зак. Паспець (пра ўсё, многае). Паўспявалі гарбузы. Рудня Астравітая Чэрв. ПАУСТАВА'ЦЬ зак. Устаць (пра ўсіх, многіх). Паўставалі ўжэ, агне ест. Номікі Бабіц. ПАУСТА'НЦЫ мн. Паўстанцы. Паўстанцы хадзілі. Kyдзялянцы Шальч. ПАУСТА'ЦЬ зак. 1. Набухнуць. Паўсталі жылы на руках, у старога рукі жылаватыя. Кіралі Шчуч. 2. Узнікнуць. Як свет паўстаў, так яно ідзе. Гемзы Шальч. 3. Узмацнець, узнавіцца. Мястэчка не магло паўстаць дзеля адных пажараў. Дзераўное Стаўб. ПАУСТРЭ'ССЮ прысл. Пад стрэхамі. Паўстрэссю пахаваліся. Ухвала Круп. ПАУСТЫДА'ЦЦА зак. Засаромецца. Паўстыдалася яна. Галубы Маст. ПАУСУКЕ'НАК м. Паўсукно. Аснова мляная, a шэрсцяй паўтыкаяш — паўсукенак. Чуркі Ашм. ПАУСУКЕ'ННІК м. Спадніца з паўсукна. Паўсукеннік сукном патыкалі, паўсукенная спадніца. Мярэцкія Глыб. ПАУСУКЕ'ННЫ прым. Паўсуконны. Паўсукенныя майкі. Быстрыца Астр., ПАУСУКНО' н. Toe ж, што i п а ў с у к ё н а к. Пацягавалі кажух, корту, набіралі паўсукна. Рудня Чэрв. ПАУСУКЯНКО'ВЬІ прым. Toe ж, што i п а ў с у к ё н н ы. Паўсукянковая спадніца. Саланое Віл., Гемзы ІПальч. ПАУСУЧІІВАЦЬ зак. Асушыць (пра ўсё, многае). Паўсушвалі балоты. Рудня Астравітая Чэрв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пауз, паурос, паурэска, паусекуваць, паусеурыць, паускапуць, паускаікаваць, пауслухацца, пауспяваць, пауставаць, паустанцы, паустаць, паустрэссю, паустыдацца, паусукенак, паусукенны, паусукеннік, паусукянковьі
7 👁
 ◀  / 537  ▶