Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАРЭ'ПАЦЬ зак. экспр. Паматычыць. Пальцамі парэпай агурке, калі не маеш драпкі. Вецярэвічы Пух. ПАРЭ'СІЦЦА незак. Парасіцца. Парэсіцца свіня. Галубы Маст. ПАРЭ'СТЫ гл. ПЯРЭ'СТЫ ПАРЭСЯ'ТКО н. памяти. Парася. Зеля занясе парэсятку. Альхоўды Лях. ПАРЭ'ЧКІ, ПАРЭ'ЦКІ, ПУРЭ'ЧКІ, АПАРЭ'ЧКІ мн. Парэчкі. Парэчкі красныя. Чычалі Швянч. Парэчкі былі чырвоненькія, былі як жар. Вецярэвічы Пух. Красныя, дробныя, лісавыя, садавыя парэцкі буйныя. Дзёрнавічы В.-Дзв. У мяне першы гот пурэчкі. Воўкуш Ліпск. Апарэчкі i чарніцы разам вараць, Крэва Смарг. ПАС м. Фаска. У пас ссыпалі жыто, квасілі капусту. Haвасёлкі Свісл. У пасу усё ссыпалі. Кіралі Шчуч. ПА САБЕ' прысл, Паасобку. Я па сабе, яна па сабе, так i жывём. Ахрэмаўцы Брасл. ПАСАБЕ'ЙКУ прысл. Toe ж, што i п а с а б ё. Як абдзіраюць лён, кауць [кажуць]: абзіркі, галаўкі, каранкі — усё пасабейку. Пасека Ст.-Дар. ПАСАБГЦЬ, ПАСОБГЦІ, ПОСОБЫ'ТЫ зак. Дапамагчы. Чаму ён не пасабіў табе? Груздава Паст. Трэба пасабіць. Альхоўка Навагр. Ты бы мне пособіў. Вялікі Краснік Пруж. Пособ кросна наладытэ. Дзмітравічы Кам. Трэба пособыты. Відзібар Стол. ПАСАБЛЯ/ЦЬ незак. Дапамагаць. Людзі пасаблялі мне. Парэчча Гродз. ПАСАВАЛДЬ, ПАСАВА'ЦІ незак. Падыходзіць, адпавядаць. Маладым усё nacye. Гемзы Шальч. Я на нам ні пасу e. Ахрэмаўды Брасл. Маргарин nacye да цеста. Солы Смарг. Не узнаю чалавека, не пасуе мне. Новыя Мацалі Варэн.; параўн. польск. pasomać тж'. ПАСАВЕ'ТАВАЦЦА зак. Параідца. Багушэвічы Бярэз. Пасаветуюсь з жаной. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. посоветоваться тж'. ПАСАВЕ'ТАВАЦЬ зак. Параіць. Пасаветавалі бярозавы грып піць. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. посоветовать тж'. ПАСАТ, ПАСА'Х м. 1. устар. Пасаг. Гэта мне тага пасагу даў. Крэва Смарг. Пасаг дадзём, корову, куфар. Малі Астр. У пасаг карову даюцъ} трыста-чатыраста злотых. Чуркі Ашм. У пасаг давалі авечку, карову, палатно. Грыкені Вільн. Пасаг дачцэ. Судэрва Вільн. У хаце нас было шасцёх, i бэз пасагу бралі. Альхоўка Навагр. С пасагам бралі i брыдых дзяўчат. Мсцібава Ваўк. У пасазя каня давалі, ручнікі. Kyдзялянцы Шальч. У пасах давалі карову, куфар адзеня, авечу ку, свіню, а было такіх, што npa пасах не сышліся, i ўсё пропала. Альхоўка Навагр. Некалі пасах давалі: карову, каня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

парэпаць, парэсты, парэсятко, пасабляіць, пасаваці, пасаветавацца, пасаветаваць, пярэсты
2 👁
 ◀  / 537  ▶