Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
i сушу. Солы Смарг. Матавідла — барабан, матушка, маталі ніткі. Вялікія Баяры Шчуч. Талька напрадзецца i зматаецца на матавідла. Каўняны Гродз. Матавідла на два ражке, рукою ўе гэдак. Галубы Мает. На матавідла матая, на. маток, тады ці фарбуя, ці беліць. Навасёлкі Свісл. Матавідла — на маткі матаць, кап фарбаваць. Гемзы Шальч. Як прадзем, то матаем на матавідла. Матавідло — круцяшчае, ручное. На матавідлы ніткі матаюць, як спралі. Ракаўскія ІІІвянч. Ніці, пражу маталі на матавідлы. Новыя Мадалі Варэн. На матавідлы наматвалі ніткі: на палцы рагі такія. Старыя Трокі Трак. Матавідла — з маткоў ніткі маталі. Парэчча Гродз. МАТАВГЛА, МАТАВГЛО н. Toe ж, што i м а т а в і дл a. Было матавіла, ніткі маталі. Саланое Віл. Маткі маталі на матавіла. Кураполле Паст. Матавіла — кантова,, a вітушка— кругла. На матавіла маталі, кап скарэй сохлі ніткі. Малахоўцы Бар. Прядёш на калаўроце, напрядёш, на матавіла сматаеш i палучаюцца матушкі. Навікі Лудз. Матавіло было. Мсдібава Ваўк. На матавіло ніткі матаюць. Альхоўцы Лях. Рабілі матавіло пражу матаць. Дзяніскавічы Ганд. Матаюць ніткі на матавіло. Крынкі Крын. MATA'HKA ж. Кофта. Некалі казалі матанка, a цяпер — каптан. Альхоўка Навагр. МАТАНУ'ЦЦА зак. Нахіліцца. Ен матануўся да мяне. Maлі Астр. МАТАНУ'ЦЬ зак. экспр. Кінуць. Лось як матануў машину на касагор, але i сам шыю скруціў. Рагулішкі Даўг. #/c матанець цябе з возам вол! Строгі ён быў: толькі хлеба ў рукі, а ён як матанець! Вялікае Сяло В.-Дзв. МАТАРЗЛЯ'К м. Матуз. Матарзляк, які прывяжаш да дзяругі, звяжаш кутамі, каб бальшая дзяруга была. Прывяжы які-небудзь матарзляк. Жылі Іўеў. МАТА'ЦЦА незак. Навівадца. У караўлоце ніткі маталіся на шпулю. Беняконі Воран. МАТА'ЦЬ незак. 1. Навіваць. На матавідла маткі матаю. Солы Смарг. У калотку застаўлялі душу, тое самае, што eiтушка, што бабы ніткі матаюць. Сасноўка Смарг. Сукадло — што цэўкі матаюць. Сасноўка Смарг., Малахоўцы Бар. Матаюць ніткі на маток, a ўюць на клубок. Тайна Лаг. Трэ пражу матаць. Дзяніскавічы Ганц. На развітушкі матаюць і[ніткі], звіваюць. Крынкі Крын. На клубок матаюць ніткі. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. Плесці. Паву к павуціння матая, туды-сюды бегая, сетку пляце. Вецярэвічы Пух. * 3. перан. Крудіць педалі ў веласіпедзе. Сеў на ровар i нагой матая, І так лоўка ў яго палучаяцца. Малахоўцы Бар. 4. перан. Byдзіць рыбу. Гэты рыбак матаў, матаў, нічога не налавіў, звялася рыба. Гемзы Шальч. 4f
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

matahka, матануцца, матануць, матацца
7 👁
 ◀  / 537  ▶