мяне коліць, баліць. Асавед Віл. Кші тую работу парабляць, да якой навык маеш. Саланое Віл. Я две параўлю — славы зазнаю. Курапойле Паст. На гэтай зямлі сколькі я парабляла. Лоск Валож. 2. Рабіць. Што там Марына парабляяць? Магуны Паст. ПАРАБЧУ'К м. Тае ж, што i п а р а б а к. Парабчук паша i арэ. Плябанцы Ашм. ПАРАВГУКІ мн. Вітка. На паравіўкі жэрдкі кладуць. Галубы Мает. ПАРАВЯ'СЛА гл. ПЕРАВЕ'СЛА ПАРАГАРА'ДЖВАЦЬ зак. Перагароджваць. Пляцяніком ржу парагараджвалі, лазою, галём. Вялікія Баяры Шчуч. ПАРАГАТА'ЦЬ зак. экспр. Пасмяядда. Парагатала i патла. Граўжышкі Ашм. ПАРАГО'Н гл. ПЕРАГО'Н ПАРА'ДА I ж. Парада. Стары з пуця не звядзець, а параду дась. Кураполле Паст. ПАРА'ДА II ж. Павага, пашана. 6 парадай, харашо привязлі яго i пахавалі. Быстрыца Астр.; параўн. літ. parada ўрачыстасць'. ПАРА'ДАК м. Парадак, лад. Якія парадкі ў натай маткі?! Солы Смарг. ПАРАДАУНЯ' ж. Беспарадак. По,радауня — усе, што панастаўляла, панакідала. Нізок Уздз. ПАРА'ДАЧНЫ, ПАРА'ДАШНЫ прым. ДаволІ вялікі, Парадачны хлапчук. Каменка Стара Сакол. Парадашная была дзевачка. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пірапёлачкі парадашныя, шэранькія. Пярэкі В.-Дзв. Баня парадашная была, хлявок паставілі з бані. Валынцы В.-Дзв. ПАРА'ДАШНА прысл. Даволі многа. Парадашна ската ёсъ. Лісна В.-Дзв. ПАРАДЗГХА, ПАРАДУ'ХА ж. Парадзіха. Парадзіху прывезлі i маленькая дзіця. Рудня Астравітая Чэрв. Парадзіха— калі дзіця нарадзіла. Малахоўцы Бар. Над парадзіхаю дванаццаць дзён яма зеўрая. Вецярэвічы Пух. Парадуха — як дзіця прывяла. Лука Нараўк. У цэркву прывозяць парадуху з дзіцём чэрас шэсць нядзель, да ў воду. Стральды Гродз. ПАРА'ДЗІЦЦА зак. Параідца. Яна не парадзіцца з ім. Саланое Віл. Пайду ў Шалтэны да Міхала парадзіццаf што рабіць, як хлеў ставіць. Ёдлавічы Брасл. Я пашла парадзілася з мамай, як зрабіць. Кудзялянцы Шальч. Трэба парадзіцца, што зрабіць. Старыя Смільгіні Воран. Парадзімся, што рабіць. Талейкі Швянч. Парадзіліся паны. Грыкені Вільн. Мы з ім парадзімся. Руднікі Шальч. ПАРА'ДЗІЦЬ зак. Параіць. Я вам нічога не параджу. Парэчча Гродз. Я табе параджу добрае зелля. Граўжышкі Ашм. Як ты парадзіш мне, ці можна мне на гэгым кавалку
Дадатковыя словы
пара^лю, паравясла, парагараджваць, парагатаць, парагон, парадзіць, перавесла, перагон
2 👁