ПАНУРЫЦЦА зак. Нахмурыцца. Панурыўся чалавек, стаў моўчкі. Вецярэвічы Пух.
ПАНХЕР, ПАНХІР м. мед. Пухір. Надушыў панхера. Номікі Бабіц. Панхер выскачыць. Парэчча Гродз. Сеў мокры на гарачую цэглу, панхіры былі, потым сталі пэнкаць, закарэлі. Гемзы Шальч. Абварыўшы цела, найлепей аблажыць каровім калам, перасмыліць цела і панхіроў не будзе. Граўжышкі Ашм. Панхіры, ці лопаўкі. Жодзішкі Смарг.; параўн. польск. pęcherz 'тж'.
ПАНЦАК, ПАНСАК, ПЭНЦАК м. 1. Ячныя крупы. Панцак доўга варыцца. Беразіно Докш. З панцаку кашы варылі. Пацаўшчына Дзятл. Панцак таўклі ў ступах. Ахрэмаўцы Брасл., Саланое Віл. Купі панцаку. Петрашунцы Валож., Міратычы Карэл. Крупная крупа — панцак, а мелкая — крупеня. Навікі Лудз. Панцак — гэта вялікія крупы з ячменю, луску абтаўчэш. Грыкені Вільн. Панцак — крупа з ячменю. Індра Красл. Панцак таўклі, чысты ячмень сыпят, вадзічкай палівалі, лузга аттаўкецца, а патом цераз сіта, і каноплю таўклі. Пасіене Лудз. Вазьму пансаку і кашу звару на абед. Глівін Барыс. Пансак — ячменны, цяпер груца называюць. Ракаўскія Швянч. 2. Страва з панцаку. Валынцы В.-Дзв., Тухавічы Лях. Панцаку пасярбаю. Груздава Паст. Панцак згатуем з гарохам і ядзём. Новікі Гродз. Панцаку зварылі і малаком разбялілі. Кіралі Шчуч. Наварыла панцаку з малаком. Панцак з ячменных круп. Малахоўцы Бар. Пансак — с круп ячменных булён. Жодзішкі Смарг. Пансак — зупа з ячменных круп. Солы Смарг. Крупы — пэнцак. Крынкі Крын.; параўн. польск. pęcak 'тж'.
ПАНЦАКОВЫ, ПАНЦЭКОВЫ прым. Прыгатаваны з ячнай крупы. Каша панцаковая. Груздава Паст. Панцаковую кашу варылі на куццю. Стральцы Шальч. Панцэкова каша смашна. Пацаўшчына Дзятл.
ПАНЦЕЦЬ незак. экспр. Моцна хацець. Чого ты панціш? Хатынічы Ганц.
ПАНЦІНА, ПЕНЦІНА ж. Костка ў ніжняй частцы нагі каня ля капыта. Панціна ў каня. Сакаляны Сакол. Пенціна задняя раскрываецца ў каня, разрэзана. Лука Нараўк.; параўн. польск. pęta 'путы', pętać 'спутваць, завязваць', літ. pentinas 'шпора'.
ПАНЧОХА, ПАНЧАХА, ПОНЧОХА ж. Панчоха. Панчоху надзень, каб аржышча не калолася. Груздава Паст. Зрабіла адну панчоху. Паляцкішкі Воран. Панчохі надзену, цюпкі і пайду хадзіць. Парэчча Гродз. Панчохі маці повязала мне. Смаляніца Пруж. Панчохі рабілі раней пруткамі з лёну, с простых нітак. Кухты Віл. Панчаха парвалася. Ёдлавічы Брасл. Ногі ў панчасе. Граўжышкі Ашм. Пончоха вязана. Дзмітравічы Кам.; параўн. польск. pońcгocha 'тж'.
84 👁