Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
ПАНА'ДЗІЦЦА зак. Набыць звычку да чаго-н. непажаданага, прывучыцда. Да суседкі панадзіўся яе мужык хадзіць. Беразіно Докш. Мужык панадзіўся да бабы хадзіць. Мсцібава Ваўк. Хлапчук панадзіўся да аднэй дзеўкі, то ходзіць i ходзіць. Малахоўды Бар. Панадзіўся хадзіць у шкоду. Саланое Віл. Карова панадзілася хадзіць у шкоду. Рудня Астравітая Чэрв. Панадзілася карова ў ячмень, рады ня можна даць. Едлавічы Брасл. ПАНА'ДЗІЦЬ зак. Зарупіць. Яму панадзіла сёння выпіць. Малькуны Ігн. ПАНАДЗЯ'ЛАЦЬ зак. Нарабіць у вялікай колькасці. Панадзялаюць рукавіц усім. СтОлькі вышывання панадзялалі. Азяраны Раг. ПАНАДО'БІЦЦА незак. Спатрэбіцца. Можа што панадобіцца вам? Галубы Маст. ПАНАДУ'МАЦЬ зак. Успомніць. Панадумаю табе іх [песень]. Саланое Віл. ПАНАДЫМА'ЦЬ зак. Toe ж, што i п а н а г а н я ц ь. Гурбы панадымалі снегу. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПАНА'Ж, ПАНО'Ж, ПО'НАЖ, ПО'НАШ, ПАНАЖ'АИ м., ПАНАЖЫ', ПАНАЖЭ', ПАНАЖАЕ', ПАНАЖАГ мн. ткац. Понаж. Панаж у кроснах. Беразіно Докш. Панож у кроснах. Грыкені Вільн. Адною нагою на адзін понаж, другою— на другі. Стральцы Гродз. Панажай у кроснах. Жылі Іўеў. Панажы ў кроснах. Івашкаўцы Смарг. Панажы чэпяцца за нічальніцы. Малі Астр. Панажы навязваюць. Лісна В.-Дзв. Панажы — што наступаюць. Навасёлкі Свісл. Трэба начапіць ніты, падвязаць панажы. Саланое Віл. Да нічальніц на вяроўках прывязвалі панажы. Магуны Паст. Панажы трэба, каб зявы былі. Кухты Віл. Панажы дзеравяныя ў варстаці. Дзераўное Стаўб. E два, a e i чатыры панажы, як якія кросна. Альхоўцы Лях. У кроснах панажы, ніты, бёрда. Дзёрнавічы В.-Дзв. Панажы ў ткацкім станку. Нізок Уздз. За нічальніцы вешаюць панажэ. Лука Нараўк. Панажэ — што ходзім нагамі, як ччом. Вялікія Баяры Шчуч. Панажае ў кроснах. Гальшаны Ашм. Вяроўкі ідуць ад панажаёў. Kipaлі Шчуч. Ткалася ў шэсць панажаёў. Альхоўка Навагр. Панажаі ў ткацкім станку. Беняконі Воран. ПАНАЖА'ЙКА ж. Toe ж, што i п а н а ж. На панажайку нагамі ступаеш. Старыя Смільгіні Воран. Ткалі ў дванасця панажайкаў. Стральцы Шальч. ПАНАЖОЖ м. памянш. да п а н а ж. Панажок усаджваецца ў ношкі, на панажок ставіцца нага. Вецярэвічы Пух. ПАНАЗБІФВАЦЬ, ПАНАЗБІФУВАЦЬ зак. Назбірадь у вялікай колькасці. Паназбірвалі каласкоў. Вялікі Kpacнік Пруж. Па вядру паназбірвалі ягад. Альхоўцы Лях. Паназбірувалі дошчак. Азяраны Раг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

панадзялаць, панадзіцца, панадзіць, панадумаць, панадымаць, панажаи, понаш
2 👁
 ◀  / 537  ▶