жонкам малолі памяльніком па баку. Бакшты Іўеў. Памяльнікі былі да намяла. Кудзялянцы Шальч. 2. Качарэжнік. У памяльніку памёлы былі, качарга. Магуны Паст. Змыць нада ў памельніку рабёнка, як уракуць. Валынцы В.-Дзв. Шчамялькі, ухват, чапяла стаяць у памяльніку. Ракаўскія Швянч.
ПАМЯЛЬНІКІ' мн. Тое ж, што i п а м я л ь н і к 2. Яамяльнікі — месца, дзе стаяць вілкі, качарга. Альхоўка Навагр.
ПАМЯ'ЛЯ, ПАМЯ'ЛЬЯ зб. н. Дробная кастрыца. Памяля — дробная кастрыца, як мнуць лён. Жыдзевічы Іўеў. Благі лён, пашоў у памялья. Бакшты Іўеў.
ПАМЯНПДЦА зак. Памяняцда. Мы з Лёнькам памяніа іс я ручкамі. Міратычы Карэл.
ПАМЯНГЦЬ зак. Памяняць. Тваі ручкі памяніла я. Саланое Віл.
VНе памяніць слова — не адступіцца ад сказанага. Ён як сказаў — не паменіць слова. Мал i Астр. * ПАМЯНТА'ТЫ незак. Помніць. Я мало памянтаю того магазына. Дзмітравічы Кам.; параўн. польск. pami§tać 'тж\ ПАМЯНЦГЦЬ зак. 1. Навастрыць касу мянташкай. Мянцюшка — што памянціць касу. Старыя Смільгіні Воран. 2. экспр. Пабіць. Трэба памянціць бака жане. Старыя Трокі Трак.; гл, м ё н ц i ц ь.
ПАМЯНЯ'ЦЬ зак. 1. Тое ж, што i п а м я н і ц ц а. Цётко, паменяймо курыцамі. Паляцкішкі Воран. Хусту памяняла с падругаю. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Тое ж, што i па мя н i ц ь. Хату памянялі. Старое Сяло Зэльв. Памяняць пражу. Малыя Аўцюкі Калінк.
ПАМЯРГАВА'ЦЦА гл.
ПАМІРГАВА'ЦЦАПАМЯРГАВА'ЦЬ зак. Памеркаваць. Памяргую, мо паеду. Малахоўцы Бар.
ПАМЯРГО'УНЫ гл.
ПАМІРГОўНЫПАМЯРКАВА'ЦЬ зак. 1. Параіцца. Яны памяркуяць з еенакосам. Магуны Паст. 2. Тое ж, што i п а м я р г а в а ц ь. Нада памяркавацца. Пашла я пазычыць хлеба, яна памяркавала, хоць мала мела, пазычыла. Ёдлавічы Брасл.; параўн. лольск. miarkomać 'разлічваць, меркаваць'.
ПАМЯРКО'УНЫ прым. Тое ж, што i п а м і р г о ў н ы. Памяркоўна сусетка. Вялікія Баяры Шчуч.
ПАМЯРЦІ' гл.
ПАМЕФЦІПАМЯТА'ЦЬ незак. Помніць. Hi памятую, як яго называлі. Валынцы В.-Дзв. Памятая ўсё, кеміць. Рыбчына Віл. Я памятаю ўсё. Граўжышкі Ашм. Не памятаю я. Альхоўцы Лях. Тапер ніц не памятаю. Ялова Пруж. Памятая ўсе чысто. Альхоўцы Лях. Кацярына памятала доўга. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. pamigtać 'помніць, памятаць'.
ПА'МЯТКА ж. Тое, што служыць напамінкам пра каго
Дадатковыя словы
памянтаты, памяргаваць, памяргоуны, памяркаваць, памяркоуны, памятка, паміргавацца, памірго^ны
23 👁