Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
Зняслі журавы палудзень». Кураполле Паст. 5. Поўдзень. Да палуння заедзіць. Саланое Віл. ПАЛУ'ДЗІУКА, ПАЛУ'ДЗЯУКА ж. лаянк. Жанчына нядобрых паводзін. Палудзіўка тыі Лісна В.-Дзв. Адна адну вызываяць: «Палудзяўка ты\» Кураполле Паст. ПАЛУ'ДНАВАЦЬ, ПАЛУ'ДНЯВАЦЬ, ПОЛУ'ДНОВАТЬ, ПОЛУ'ДНОВАТЭ незак. Абедаць. Полудзень не кажуць цяnep, a некалі полудзень, хадзілі палуднаваць. Малахоўды Бар. Трэба ўжэ палуднаваць. Крынкі Крын. У паўдзён палуднавалі. Янова Рас. Палуднаваў Міша. Старое Сяло Зэльв. Прынясла жонка палудняваць. Кухты Віл. Пара палудняваць. Кнышэвічы Бабід. Победать ранком, а в обед полудновать. Азарычы Пін. Ходэ полудноватэ. Дзмітравічы Кам. ПАЛУЖАВА'ЦЬІ дзеепрым. Палуджаны. Конаўка медная, у сярэдзіне палужаваная, з яе заду пілі. Рыбчына Віл. ПАЛУЗА'ЦЬ зак. Злузадь (усё, многае), Гарэхі ў торбу палужаць, сушаць i ядуць. Дзяніскавічы Ганц. ПАЛУ'КАШ м. Плецены кораб, які ставіцца на воз, сані. Палукаш буў у нас, як едзям на кірмаш, у воз ставілі, з ракіціны плялі. Пасека Ст.-Дар. ПАЛУЖАШАК, ПАЛУ'КАЧАК м. Toe ж, што i п а л у каш. Палукашак у нас не плялі. Чуркі Ашм. Палукашак плялі i ставілі ў вос. Вялікія Баяры Шчуч. Палукашак — з вярбы карзіна на воз. Старое Сяло Зэльв. Палукашак — сена, салома не растрасаецца, нічога не згубіш. Пацаўшчына Дзятл. Палукашак быў, як заставяц палукашак, што не ўкінь, усе не вывал'щца} як едзе куды ў млын, у Вгльню. Гемзы Шальч. Палукашкі былі велькіяу з лазэ плялі, уставіш у гнаёўкі i naехаў, нічого не вываліцца. Кіралі Шчуч. Два палукашкі як уставіш у восf нічога яе вываліцца. Граўжышкі Ашм. У палукашкі картоплі насыпалі. Кузьмічы Люб. Палукачак плятуць з жылгуцей, устаўлялі ў вос. Старый Смільгіні Воран. ПАЛУ'НІЯ ж. мед. Лунацізм. Палунія ў дзіцяці будзіць, як у першых числах на [ціжарную] матку свеціць месяц. Саланое Віл. ПАЛУПГЦЦА зак. Пахвастацца. Палупіліся венікам у лазні. Малькуны Ігн. ПАЛУПІ'ЦЬ зак. экспр. Парваць. Палупіў адзежу. Дзяніскавічы Ганц. ПА'ЛУПКА ж. Драўляная аправа ў жорнах. Кругом камяня палупка была апстаўлена, a ўнізе дзюрка была, куды мука сыпалася. Магуны Паст. ПАЛУПЦАВА'ЦЬ зак. Модна набідь. Хочацца палупцаваць гэтага хлопца. Саланое Віл. ПАЛУУ'МНЫ прым. Toe ж, што i п а л а в ў м н ы. Палуумнага чалавека не научыш — ён не трзбуіць савета другіх. Ахрэмаўды Брасл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вывалщца, палудзяука, палудзіука, палужавацьі, палузаць, палупіць, палуумны
4 👁
 ◀  / 537  ▶