ІІАКА'МІСЬ прысл. Пакуль што. Пакамісь падніміся. Маствілішкі Ашм. Пакамісь асвабадзілі нашу цірыторыю. Буды В.-Дзв.; параўн. руск. покамест 'тж\ ПАКАПА'НЬІ дзеепрым. Пракапаны. Як лух заліўны, там канавы накапаны. Кураполле Паст. Там была шаша, равы пакапаныя. Грыкені Вільн. ПАКАПЦІ'ЦЬ зак. Тое ж, што i п а в э н д з і ц ь. Пакапцём, а не пакапцём, i так з'ядзём кунпяк. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. покоптить 'тж\ ПАКАРАНГЦЦА зак. Тое ж, што i п а к а з л і ц ц а. Бон пакараніўся. Рыбчына Віл. ПАКАРА'ЦЬ зак. 1. Падвергнуць пакаранню. Пакаралі яго. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. Трэба пакараць дзіця. Міратычы Карэл. Пакараць яго трэба. Так даўней казалі, а цяпер кажуць наказаць. Рудня Астравітая Чэрв. Цяпер жонца няма як гаспадара пакараць. Вецярэвічы Пух. 2. Асудзіць. Пакаралі яго — судзілі i атправілі ў цюрму. Кіралі Шчуч. ПАКАРАЧЭ'ЦЬ зак. Стаць карацейшым у часе. Ужо paніца пакарачэла, ужо раніца каротшая. Альхоўка Навагр. ПАКАФМ м. Прадукты жыўлення раслін. Кажная расліна мела свой пакарм. Лука Нараўк.; параўн. польек. pokarm ўежа, корм'. ПАКАРМГЦЬ зак. Накарміць. Я сама рас укушу, а чалавека пакармлю. Кузьмічы Люб. ПАКАРО'ЧАЦЬ зак. 1. Стаць карацейшым. Сукенка па* карочая. Альхоўка Навагр. 2. Тое ж, што i п а к ар а ч э ць. Дзень пакарочаў. Альхоўка Навагр. ПАКАРПА'ЛЫ прым. Каржакаваты. Пакарпалае дзерава, папусціла атожылкі, німа яму ніякай зрошчы. Кіралі Шчуч. ПАКАРПАЧШ, ПАКОФПАНЫ прым. 1. 3 няроўнай, .зморшчанай паверхняй. Смаршкі пашрпаныя i лісічкі пакарпаныя, як растуць з нероўнай шапачкай. Сапоцкіна Гродз. Смаршке чорненькія, пакорпаныя. Новікі Гродз. Ліст пакорпаны, не прасты. Гемзы Шальч. 2. Маршчыністы (пра твар). У яе пакорпаны твар. Вялікія Баяры Шчуч.; гл. к а р п а т ы. ПАКАРПА'ЦЦА зак. Паморшчыцца. Ліцо пакарпалася. Дакудава Лід.; гл. к а р п а т ы. ПАКАРЧАВА'ЦЬ зак. Выкарчаваць (усё, многае). Там пакарчавалі пні. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПАКАСГЦЬ зак. перан. Вычысціць. На ганку гразь: касіла, касіла, чуць пакасіла. Саланое Віл.; гл. к а с i ц ь II. ПАКАТНАВА'ЦЬ зак. Тое ж, што i п а б е г а ц ц а 2. Авечка пакатнавала. Саланое Віл. ПАКАТО7 н. Кола. Даўней пакато звалася, а ціпер калясо. Янова Рас. Пакато паламалася. Пакато злеиела з восі; за пакоты сцягаіцца атосы. Пакоты здзелаў. Лісна В.-Дзв
Дадатковыя словы
зядзём, няроўнай,.зморшчанай, пакапаньі, пакапціць, пакарачэць, пакарочаць, пакарпалы, пакарпацца, пакарчаваць, пакатнаваць, ііакамісь
0 👁