Старонка 325
◀ / 537 ▶
ста). Падходнае цеста, удалося, можна булкі пякці. Галубы Маст. ПАДЦЕПЛІЦЬ, ПАТЦЕПЛІЦЬ зак. Падпаліць. Пліту падцепліць трэба. Дварчаны Паст. Бяс цябе патцепляць печ. Магуны Паст. ПАДЦЁЛАК м. Пярэзімак. Падцёлак гладкі, хоць зіму ў хляве стаяў. Беразіно Докш. ПАДЦІСКАВАЦЦА незак. Шчыльна прымацоўвацца. Засаўка падціскаваяцца. Быстрыца Астр. ПАДЦІСКАЦЬ, ПАТЦІСКАЦЬ незак. Рабіць умяціны вакол буханкі. Пяклі даўгаватыя булкі і патціскалі іх пальцамі. Дакудава Лід. ПАДЧАРОВАК м. Падчарэўе. Падчаровак сабе пакінула; а рэшту дзецям у горад адаслала. Пацаўшчына Дзятл. У першую чаргу здымаюць падчаровак, а пасля выразаюць грудзінку. Альхоўка Навагр. С кабана шэсць сланін выходзіць і патчаровак. Дакудава Лід. ПАДЧАРОЎЕ, ПАДЧАРЭЎЁ, ПОЧЧЭРОВЕ н. Тое ж, што і падчаровак. Сала знізу — падчароўе. Пасека Ст.-Дар. Падчарэўё — знізу сала. Малахоўцы Бар. О, кажа, на маё поччэрове, которо сыто, а которо худое. Баброўнікі Гарад. ПАДЧЫРКА ж. Падчарыца. Падчырка ад іх пайшла. Ухвала Круп. ПАДШТАНІКІ, ПАТШТАНІКІ толькі мн. Кальсоны. Падштанікі як палошчыш, гоніць вадой. Саланое Віл. Падштанікі ў мушчызнаў. Патштанікі — споднія. Солы Смарг. ПАДШЧАПІЦЦА зак. Расшчапіцца. Падшчапіўся капыт у каровы, гніець. Беразіно Докш. ПАДШЫТЫ дзеепрым. ◊ Падшыты ветрам — легкадумны. Ён разадзеты, алі ветрам падшыты, на ім скура гарыць. Малі Астр. ПАДШЭЎКА, ПАТШЭЎКА ж. Падшыўка. Трэба падшэўку другую, палезла. Солы Смарг. Нажутка шылася з баю і на падшэўцы была. Магуны Паст. Падшэўка новая падшыта. Грыкені Вільн. Патшэўку трэба прышыць, а то абарвалася знізу. Альба Нясв. ПАДЫЙСЦІ зак. 1. Падысці. Падэйдзеш, увесь пень абсоджаны апенкамі. Ухвала Круп. 2. Надысці (пра час). Ужо гады падышлі, ужо восемдзесят два гады. Дзераўное Стаўб. 3. З'явіцца. Мне апэтыт падыйшоў. Руднікі Шальч. ПАДЫЛЕЦЬ, ПАДЫЛІЦЬ зак. Пацерушыць. Дожджык падылеў. Рудня Астравітая Чэрв. Пароша, як сняжок падыліць увосень маленькі. Вялікія Нястанавічы Лаг. ПАДЫМАЦЦА незак. 1. Узыходзіць (пра сонца). Падымаецца слонца. Швэды Вільн. 2. Надыходзіць. Туча пады
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 537 ▶