Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
Гемзы Шальч.; параўн. польск. podpinka 'чахол на коўдру', 'прышпіленая падкладка ў паліто'. ПАДПІСА'ЦЬ, ПАТПІСА'ЦЬ зак. 1. Паставіць подпіс пад якім-н. дакументам. Рабочыя патпісалі, што ён блага не рабіў. Гальшаны Ашм. 2. Зрабіць надпіс. Трэба наплесці вянкоў адзінаццаць i патпісаць імя. Гальшаны Ашм. ПАДПЛЕ'СЦІ зак. Падплесці. Нада падплесь лапці cniцай. Мішневічы Шум. ПАДПЛЁТКА ж. Toe ж, што i п а д к а л а н к а. Падплётка — лапці падплетаюць. Беразіно Докш. ПАДПО'УНЯ, ПАТПО'УНЯ, ПАДПО'УНЯЕ «.Другая квадра месяца. Патпоўня кап было, гной вазіць добра. Гальшаны Ашм. Маладзік вечарам, тада ідзе патпоуня, цэлы тыдзянь. Чуркі Ашм. Ужо падпоўняе. Пацаўшчына Дзятл. ПАДПРА'ЖНЫ прым. ткац. Які прызначаны для пражы. Адзін падпражны, другі падпалатняны навой. Малый Аўцюкі Калінк. ПАДПУ'ЗЗЯ н. Тое ж, што i п а д б р ў с с я. Падпуззя парэзацъ засталося. Ухвала Круп. ПАДПУ'РЫЦЬ зак. Узбіць. Падпурыла падушку, а то ляжыць, як блінок. Саланое Віл. ПАДРАБІ'ЦЦА зак. 1. Управіцца. Выпалю ў печы, падраблюся i сплю. Саланое Віл. Ужо трохі падрабіліся. Навасёлкі Свісл. 2. Напрацавацца. Як падробісся — у сё смачна. Альхоўка Навагр. ПАДРАБГЦЬ зак. 1. Тое ж, што i п а д р а б і ц ц а 1. Троха падраблю ў хаце. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Папрацаваць. Ідзіця падрабіця трохі, а я пабягу на оглядкі. Крэва Смарг. 3. Падрабіць (дакументы). Зладзюга ён: падрабіў дакумянты. Дакудава Лід. 4. Зачараваць. ён мог падрабіць — І конь не ідзе. Старыя Смільгіні Воран. ПАДРАБЛЯ'ЦЬ незак. Чараваць. Як падрабляць, то дрэнна жывуць. Кудзялянцы Шальч. ПАДРАБЯ'ЖЖА зб. н. Унутранасці жывёліны. У сё падрабяжжа кладзецца ў трыбушок, зашываюць яго i варуць. Лоск Валож. ПАДРАДЗГЦЦА зак. Згадзіцца што-н. зрабіць. Нехта падрадзіўся яму памахчы. Альхоўка Навагр.; параўн. руск. подрядиться 'тж\ ПАДРА'ДУ прысл. Падрад. Усіх катоў корміць падраду. Ахрэмаўцы Брасл. ПАДРА'ДЧЫК, ПАДРА'ЧЧЫК м. устар. Падрадчык. Пачыталі мы пракламацыю, назоўтра яшчэ ў другім сяле й кінулі работу ў падраччыка на мельніцы. Строчыцы Мін. ПАДРА'ЖНІВАЦЦА незак. Дражніцца. Не падражнівайся з дзёцям. Міратычы Карэл. Я думаю, ён падражніваецца. Альхоўка Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падпоуня, падпоуняе, падпурыць, падпісаць, падрабіцца, падражнівацца
5 👁
 ◀  / 537  ▶