Сонца ніжала. Альхоўка Навагр. Сонца ўжо ніжэіць. Кураполле Паст.
НІЖНЫ прым. Ніжні. У драбінах ляжаткі верхнія і ніжныя. Дакудава Лід.
НІЖОДНЫ займ. Ніводны. Ніжоднага тут чалавека не было. Навасёлкі Лід.; гл. н і ж а д н ы.
НІЖЫВЕЦЬ гл. НЕЖЫВЕЦЬ
НІЖЫНА ж. Нізіна. Дзе якая ніжына, там і расце яна. Альхоўка Навагр.
НІЖЫПАРНІЦА ж. бат. Гусялапка. Ніжыпарніца — длінная, еслі нарывы, прыкладаецца, адзін ліст вузенькі длінны, шышачка чорная, па канавах расцець. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ніжыпарніцу параць у кіпятку і прыкладаюць, як нага напухніць. Пярэкі В.-Дзв.
НІЖЫПАРНІЦА ж. мед. Прэласць. Ніжыпарніца прыстала — болька такая между пальцаў, мокніць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
НІЖЫРКІ гл. НЯЖЫРКІ
НІЖЫТЫ гл. НЕЖЫТЫ
НІЗ, НІС м. 1. Падол. Ніс вопраткі абрубляюць і падхіляюць. Едлавічы Брасл. 2. Тое ж, што і н і ж ы н а. На нізе нават спея. Альхоўка Навагр. Жураўліны на нізе растуць. Дзяніскавічы Ганц.
НІЗАДАШНЫ прым. Няўдалы. Хоць гэты і нізадашны хлеп, а ўсё лучшы магазіннага. Масішкі Красл.
НІЗАЛКА ж. Нізка. Пабіралі восенню на нізалкі ліст. Быстрыца Астр.
НІЗАНКА ж. Тое ж, што і н і з а л к а. Бывая, на нізанку надзенуць рыбу. Чуркі Ашм.
НІЗАЦЬ незак. Тое ж, што і н а н і з а в а ц ь. Тутун нізалі на нітку. Стральцы Гродз. Нізаў лісты [тытуну] на шнурочкі. Вырве нітку і ніжа рыбу. Солы Смарг. Нізалі на шнурок дубовыя лісты і сушылі. Мсцібава Ваўк. Ніжыць тытун на ніці. Ніжуць яблыкі, як хочуць пасушыць. Вялікія Баяры Шчуч. Ліст дубовы нізалі на шнурке. Міратычы Карэл. Сушоныя грыбы на шнурочак ніжаць. Гемзы Шальч. Пацюоркі нізала. Курашэва Чыж. 2. Плесці, сплятаць. Цыбулю на зіму ў вянке нізалі. Бакшты Іўеў. 3. Вешаць. Ніжаць бэрды. Новыя Мацалі Варэн. 4. Бадаць. Адна адну карова ніжа, пора. Вецярэвічы Пух.
НІЗВАРОТКІ прым. Непаваротлівы. Нізвароткая, а грубая баба. Гемзы Шальч.
НІЗВАРОТНЫ прым. Тое ж, што і н і з в а р о т к і. Га вэла — няўдалы, нізваротны чалавек. Дакудава Лід.
НІЗГРАБЭЙЛА м. і ж. Нязграбны чалавек. Нізграбэйла ты, неакуратны. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. nezgrabáila 'тж'.
101 👁