НЕУЛА'ДНЫ прым. Няспрытны. Мае неўладныя рукі, yce падае з рук. Новікі Гродз. НЕ'УЛЕДДЗЕ н. Toe ж, што i н ё л юд з ь. Ен неўледдзе, непрычча — нялюдскі, i нема проку. Мішневічы Шум. НЕУЛО'УНЫ прым. Няўлоўны. Мы неўлоўныя былі, немцы не находзілі нас. Руднікі Шальч. НЕУПАПЯРО'К прысл. Наперакор. Нільзя ей неўпапярок гаварыць. Новіны Нясв. НЕУПОФНЫ прым. Які нарадзіўся раней тэрміну. Памерло дзіця, неўпорно было. Адно неўпорно дзіця. Каўняны Гродз. У яе радзіласё неўпорнае дзіця. Міратычы Карэл. НЕУРАЖА'ЙЛІВЫ прым. Неўрадлівы. Неўражайлівы рок на бульбу. Гемзы Шальч. НЕУРО'ДА ж. Неўраджай. Неўрода такая была. Чычалі Швянч. НЕУСТАВА'КІ мн. экспр. Гультаі. Усе на лён ідуць, нават неўставакі. Груздава Паст. НЕУСТРУ'Й, НЯУСТРУ'Й м. i ж. Непаседа. Такая ты неўструй — не пастаіш. Вот неўструй! Крэва Смарг. Так ён жа такі неўструй — усё дзелаіць, лётаіць. Індра Красл. Неўструй ты—шустрая ў руху. Гемзы Шальч. Няўструй ты! Мярэцкія Глыб.; параўн. польск. newstrzemi§žliwy нястрыманы'. НЕХ часц. Няхай. V Нех яно вытня! Вялікія Баяры Шчуч. Нех цебе немач! Гемзы Шальч.; параўн. польск. nech тж'. НЕХА'Й гл. НЯХА'Й НЕХАМЯ'ЖЫ, НІХАМЯ'ЖЫ прым. Нехлямяжы. Выбрала сабе мужыка нехамяжага, няўдалага. Беразіно Докш. Heхамяжы такі чалавек, няўдалы. Ухвала Круп. Ніхамяжа твая жонка, нястройная. Калі на танцах ніхамяжая дзеўка, казалі: «Паліву ні прадала, ніхто не патаргаваў» — ніхто не запрасіў танцаваць. Груздава Паст. Ты каня купіла ніхамяжага. Груздава Паст. НЕ'ХАЦЯ прысл. 1. Без жадання. Свякроў нехаця пусціць [паехаць]. Альхоўцы Лях. Сабраў poŭ, астаюцца пчолы нехаця, на ёлца яны натта любяць. Груздава Паст. Нехаця гаворыць. Ведярэвічы Пух. Пры озярэ нехаця будзіш купацца. Ахрэмаўды Брасл. 2. Незнарок. Я не знаюt ці ён хаця ці нехаця мне зрабіў. Рагулішкі Даўг. НЕХЛЯМЕ'ЖНЫ, НЕКЛЯМЕ'ЖНЫ прым. Toe ж, што i н е х а м я ж ы. Нехлямежны чалавек — нехарошы, неакуратны, гаварыць абы-што. Неклямежны чалавек. Старыя Смільгіні Воран. НЕХЛЯМЯ'ЖЫ, НЕХЛЯМЬЯ9КЫ, НІХЛЯМЯ'ЖЫ, HIХЛІМЯ'ЖЫ, НІКЛЯМЯ'ЖЫ, НІКЛІМА'ЖЫ прым. Toe ж, што i н е х а м я ж ы. Нехлямяжы — няўдалы, ні богу свечка, ні чорту качарга. Масілавічы Сл. Нехлямяжы — такі ня
Дадатковыя словы
hiхлімяжы, неуладны, неуледдзе, неулоуны, неупапярок, неуражайлівы, неурода, неуставакі, неуструй, нехай, нехамяжы, няуструй, ніклямяжы, ніклімажы, ніхамяжы, ніхлямяжы
3 👁