Старонка 20
/ 537
дава Лід. А маладзіца крычыць! Старыя Смільгіні Воран. Як толькі замуш выйдзе, то кажуць: «Маладзіца прышла да нас». Кіралі Шчуч. Як я за руку яе да й кажу: «Маладзіца, ідзі дадому, спяшайся, бо нешта дома ў цябе неспакойна, і дзеці неспакойныя, і можа кража якая». Гарэлец Пух. Хрэн маладзіца прынесла. Рудня Астравітая Чэрв. Малады выкупіць жонку, а маладзіцы — гэтые самые завівальніцы — ідуць гуляць. Семежава Кап. Маладзіца — як замуш ужэ выйдзе, па шлюбі маладзіца. Баброўнікі Гарад. ∇ Маладзіца зачала выпаліваць рожу: узяла хустку чырвону, палажыла на хустку лёну, патпаліла, і лён згарэў на назе. Сакаляны Сакол. МАЛАДЗІЧОК м. памянш. да маладзік. Маладзічок нарадзіўся. Едлавічы Брасл. Некалі капусту складаюць на маладзічку. Лапічы Асіп. МАЛАДЗЬБА ж. Малацьба. Кончыця маладзьбу? Лісна В.-Дзв. МАЛАДЗЬБІТ гл. МАЛАЦЬБІТ МАЛАДЗЯЖ, МАЛАДЗЯШ, МАЛАДЗЕШ, МАЛАДЗЁШ, МОЛАДЗЕШ ж. і м. Моладзь. Маладзяжы было многа. Груздава Паст. Цяперашняя маладзяш вучыцца. Ністанішкі Смарг. Маладзяш убраўшыся ходзіць. Маладзяш так ня робіць. Солы Смарг. Цяперашняга свету маладзяш старых ні ўважаюць. Дакудава Лід. Маладзяш на фабрыку ідзе. Быстрыца Астр. Ён раўнуя да маладзяжы. Гуляя маладзяш. Лоск Валож. Маладзяжу сабралася многа, пашлі сена грапсці. Бакшты Іўеў. Маладзяш паехала ў горат. Ракаўскія Швянч. Маладзяш збіралася. Гемзы Шальч. Маладзеш сабралася. Паляцкішкі Воран. Маладзеш пашла ў парцізанку, парцізанамі станавіліся. Каўняны Гродз. Дзе маладзеш, там і весела. Што гэто маладзеш думае?! Альхоўцы Лях. Маладзеш ідзе ў кіно. Маладзеш будзя смеяцца. Дзяніскавічы Ганц. Маладзеш звялася. Вялікі Лес Круп. Да вайны быў маладзеш у вёсцы. Лоск Валож. Маладзежу гэтага ў нас няма. Навасёлкі Лід. Маладзёш паехаў у Налібакі. Бакшты Іўеў. Былі ш мяне забралі ў Германію, бралі гэткі маладзёш, і былі нас прывёшшы да пана. Альхоўка Навагр. МАЛАДНЯ ж. Маланка. Маладня ўзноў, грымоты. Палік Барыс. Маладня паела арэхі. Ухвала Круп. МАЛАДНЯК, МАЛАДНЯХ м. Тое ж, што і маладзіна. Грыбоў многа нашлі ў маладняку. Едлавічы Брасл. Маладняк загусцеіць. Істра Лудз. Адзін маладняк вырас. Кіралі Шчуч. Быстра маладняк расце. Вялікія Баяры Шчуч. Маладняк парос на прасецы. Рудня Астравітая Чэрв. У маладняку і грыбы нараслі. Беразіно Докш. Як дзе дзялку выражуць, то кажуць: «Во ўзяўса маладняк». Дзяніскавічы Ганц. Маладнях пасадзілі — маладое што: ці пасадзяць, ці расце само. Стары
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
/ 537