Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
забалелі. Ен вёў карову, карова ня йдзе на вяроўцы— мы насмяяліся на яго. Малі Астр. HACO'K м. 1. Пярэдні канец абутку. Наске пазлазяць, бегаючы. Вострава Маст. 2. Востры канед яйка. Як яйка мацуюць, то б'юць наском ці пухам. Солы Смарг. Насок i пятка ў яйках. Пацаўшчына Дзятл. 3. памянш. да н ос 1. V Ужэ насок пазірае ў пясок — пра наступление старасці. Мсцібава Ваўк. 0 Даць наском — ударыць пальцамі ступні. Мярэдкія Глыб. НАСО'ЛІВАЦЬ незак. Насольваць. Бывала, насолівалі бочку грыбоў. Лоск Валож. НАСОФЫЦЦА зак. Насмедіцца. Насорылася на крышку. Едлавічы Брасл. НДСО'С м. Сала, якое соліцца ў расоле. Сланіну аддзельна солім насуха — тыко соль, а насос соліцца ў расоля i вешаяцца. Старыя Трокі Трак. НАСО'У м. Верхняе адзенне з даматканай тканіны. Насоў сваёй работы з сукна. Беразіно Докш. C палатна белага na~ шыюць насоў такі бес патклаткі, i носюць бабы i мушчыны. Янова Рас. Купіла белі i ткала свайму насоў. Мачаск Бярэз. Шылі балахоны, насовы, андракі. Кукарава Бярэз. V Сем насавоў, a ўсе без рукавоў. Ахрэмаўцы Брасл. НАССУУКА ж. Toe ж, што i н а с а т к а. Насоўка — хустачка нос уціраць. Дакудава Лід. Гдзе мая насоўка? Гемзы Шальч. НАСО'УЧЫК м. памянш. да н а c 6 ў. Пашыў хазяін насоўчык i хварсіць: лёеенькі такі. Мачаск Бярэз. НАСПАТЬГЧКУ прысл. Насустрач. Іду — i мне наспатычку чалавек. Дзёрнавічы В.-Дзв. НАСПА'ШКІ прысл. У здольшчыне. Робілі на пана, наспашкі пахалі зямлю. Валынцы В.-Дзв. НАСПЕ'Х прысл. Паспешліва. Наспех зрабілі еэту хату. Ахрэмаўды Брасл. Схваціў наспех што-небуць. Мярэцкія Глыб. НАСПЕ'ЦЬ зак. Паспець. Лён наспея — у вязянічкі вяжам. Дакудава Лід. НАСПРА'ЖЬІЦЬ зак. Напражыць. Нада бобу, гароху наспражыць. Ёдлавічы Брасл. НАСПРАУЛЯ'ЦЬ зак. Набыць многа рэчаў. Сукенак наспраўляла, накупляла. Груздава Паст. НАСПРЫХАВА'ЦЬ зак. Уставідь спіцы. Кола наспрыхаваў. Беняконі Воран. НАСПУШЧА'ЦЬ зак. Нарабіць лугу. Юлька наспушчала лугу. Саланое Віл. ф НАССА'ЦЦА зак. Уволю пассадь. Цялюк нассаўся. Жылі Іўеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hacok, бюць, насоліваць, насоу, насоучык, наспець, наспражьіць, наспрауляць, наспрыхаваць, наспушчаць, нассацца, ндсос
5 👁
 ◀  / 537  ▶