НАПРА'ДЗЕНЫ дзеепрым. Спрадзены i навіты на што-н. Нітка напрадзена на шпулю. Грыкеяі Вільн. НАПРА'ЖЫЦЬ зак. Апрацаваць жарам. Сяменя лляна напражам, у ступя натаучом i бонды пяклі. Старый Трокі Трак. НАПРАЛЁТ прысл. О Напралёт ведаць — добра ведадь. У нас у Мсцібаві напралёт адзін другога ведаюць. Мсцібава Ваўк. Напралёт відзіць— усё заўважаць. Як увайду ў хату, то віджу ўсё напралёт. Валеўка Навагр. НАПРАМГК прысл. Напрасткі. Ідзі напрамік! Галыпаны Ашм. Ежджай напрамік! Гемзы Шальч.; параўн. руск. напрямик тж'. НАПРАМІКЕ' прысл. Toe ж, што i н a п p a м i к. Да Баранавіч хадзілі напраміке. Малахоўцы Бар. НАПРАМКГ прысл. Toe ж, што i н а п р ам ік. Напрамкі паеду. Валынды В.-Дзв. Напрамкі вяла мяне ў лес. Груздава Паст. НАПРАМУ'Ю прысл. Toe ж, што i н а п р а м \ к. Што ж дарогай ісці, пашлі напрамую. Кураполле Паст. НАПРАНУ'ЦЬ зак. Накрыць. Напрані яе равном. Стральцы Гродз. НАПРА'СНА, НАПРА'СНЕ, НАПРА'СНЯ прысл. Дарэмна. Напрасна схадзіў, магазін быў закрыты. Ёдлавічы Брасл. Напрасна схадзіў. Мярэдкія Глыб. Схадзіла напрасна. Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. Напрасна схадзіў, ногі збіў. Жылі Іўеў. Напрасне схадзіў, нікога дома не застаў. Беразіно Докш. Схадзіла напрасня. Магуны Паст. Напрасня схадзіла. Лоск Валож.; параўн. руск. напрасно тж'. НАПРА'СНІЦА ж. Няпраўда. Яна злажыла на мяне напрасніцу, нагаварыла. Альхоўды Лях. НА'ПРАСТА прысл. На просты памол. Напраста рош молата, ена с коркой, a перачышчаюць, ена атходзіць ат зірна. Філіпаўцы Красл. НАПРАСТКГ, НАПРАСТКЕ' прысл. Toe ж, што i н ап р а м i к. Ісці напрасткі. Крэва Смарг. Напрасткі трэда ісці. Чуркі Ашм. Напрасткі ідзі, то будзе бліжа. Галубы Мает. Пасвіў каровы, напрасткі гнаў. Паляцкішкі Воран. Яна напрасткі ідзе. Валеўка Навагр. Гляджу, напрасткі ідзе мая ўнучка. Гемзы Шальч. Ідзі не па дарозе, напрастке. Вострава Мает. Напрастке пашла. Алекшыцы Бераст. Напрасткі пайшоў, а Гена апкружуе. Солы Смарг. НАПРАСТУ', НАПРАСТЬГ прысл. Тое ж, што i н а п р ам i к. Напрасту пашлі ў лес. Павяла ў лес напрасты. Альхоўды Лях. НАПРА'СЦЬ, НАПРА'СЦІ, НАПРА'СЬ зак. Напрасці. Трэба напрасць ніткаў многа. Старыя Трокі Трак. Прадзеш i напрадзеш шпульку. Гальшаны Ашм. Перад вайну за ноч
Дадатковыя словы
напрадзены, напражыць, напрануць, напрасніца, напрась
0 👁