НАПАБГРАЦЬ зак. Склікадь. Напабіраям дванасце бабаў i трымо лён. Дакудава Лід. НАПА'ДАК м. Прыступ. Напаткі сэрца прашлі. Крэва Смарг. НАПА'ДАЦЬ зак. 1. Напададь. Нападала трэсак. Азяраны Раг. 2. Выпасці (пра атмасферныя ападкі). Столькі снегу нападало. Стральцы Гродз. 3 дому выходзілі, снех нападаў. Вецярэвічы Пух. НАПАДА'ЦЬ незак. 1. Нападаць. Не чуваць, кап лось на чалавека нападаў. Рагулішкі Даўг. 2. Выпадаць (пра атмасферныя ападкі). Раса ўжо нападая, раса рана — касіць добра. Альхоўка Навагр. НАПАДО'БІЯ прыназ. Накшталт. Нападобія лісіцаў расце грып. Дакудава Лід.; параўн. руск. наподобие тж'. НАПАЗА'УТРА прысл. Паслязаўтра. Майго німа. Праседзіла назаўтра, напазаўтра. Галынаяы Ашм. НАПАЗДЭФЫТІ зак. Пабіць. Як нэ будэш слухаті, то напаздэру. Курашэва Чыж. НАПАІ'ЦЬ зак. Напаіць. Яна тады напаіла яе лякарствай. Ахрэмаўцы Брасл. НАПАКАВА'ЦЦА зак. экспр. Наесціся. Напакуецца індзюк, як бугай, i крыла апусціўшы ходзіць. Мсцібава Ваўк. НАПАКАВА'ЦЬ зак. Напоўніць. Міхаль карзіну напакавоў ды нёс. Вецярэвічы Пух. НАПАКУЛАВАЦЦА зак. Нацярпецца пакут. Чацвёра дзеці вырасціла, напакутавалася вайной. Ністанішкі Смарг. НАПАЛА'М прысл. На дзве роўныя часткі. Падзялілі напалам. Кухты Віл. НАПА'ЛІВАЦЬ незак. Расходаваць у нейкай колькасці (пра электрычнасць). Заплачу, што мы напалівалі. Ахрэмаўцы Брасл. НАПАЛІ'ЦЬ зак. 1. Нагрэдь (пра печ). Трэба напаліць печ, кап духу хваціла, лён высах. Збляны Лід. Я печ напаліла. Грыкені Вільн. 2. Падняць тэмпературу ў памяшканні. Як слонца, то напаліць кварціру. Навасёлкі Лід. Напаліў лазню. Гемзы Шальч. НАПАЛО'ВУ прысл. Toe ж, што i н а ч а л а м. Вялікія картофлі краіла напалову. Старыя Трокі Трак. НАПАМІНА'ЦЬ незак. Прымушаць успомніць. Ніхто не напамінаіць яму. Груздава Паст. НАПАМПАВА'ЦЬ зак. экспр. Напаіць. Напампавалі гарэлкі, ён i п'яны. Вялікія Нястанавічы Лаг. НАПАМЯНУ'ЦЬ зак. Напомнідь. Напамяніцё мне, кап ма~ лако паставіла. Альхоўка Навагр. НАПАНАВА'ЦЬ зак. Апанаваць. Напанаваў сеерб — ceepбіць. Гемзы Шальч
Дадатковыя словы
нападак, напазаутра, напакавацца, напакаваць, напаліваць, напампаваць, напамянуць, напамінаць, напанаваць, пяны
2 👁