Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
МАЗГАВА'ЦЬ незак. Думаць, меркаваць. Усё мазгуя, як зрабіць лепей. Падаўшчына Дзятл. МАЗГАУНЯ ж. груб. Галава. Byui высунуў мазгаўню— забілі, не схаваўса. Парэчча Гродз. МАЗГГ, МАЗГЕ', МО'ЗГІ, МЭ'ЗГІ мн. Мозг. Паву к ловіць муху i мазгі ей дастаець. Магуны Паст. Сатрасенне здзелаўся мазок — i ўмер. Навікі Лудз. Мазге баляць. Вялікія Баяры Шчуч. Мозгі баляць, у мазгах пухне. Дзяніскавічы Ганц. Мэзгі ў галаве. Парэчча Гродз. V Не ў вушах ум, а ў мазгах. Ахрэмаўцы Брасл. о Круціцца ў мазгох — старацца ўспомніць пра што-н. Круціцца ў мазгох, не магу ўспомніць. Альхоўка Навагр. Мазгоў ні хватае — пра някемлівага чалавека. Мазгоў ні хватая ў яго. Ахрэмаўцы Брасл. Мазок няма — пра рассеянага чалавека. Мазок у галаве няма, забываюся прас сябе. Альхоўцы Лях. МАЗЁНКА, МАЗО'НКА ж. Мазніца. Пяюць Купалля i мазёнку палюць. Гарыць мазёнка, на дзераве вешалі. Валынцы В.-Дзв. Мазонку дзе задзеў — не знайсці. Мішневічы Шум. МАЗГДЛА н. Мазь. Волька нейкага мазідла дала. Рудня Чэрв.; параўн. польск. mazidło 'тж\ МАЗНА'Я Я'МА ж. Дзягцярня. Мазная яма — дзе дзёгаць вырабатвалі. Дзёрнавічы В.-Дзв. МАЗНГК м. Дзягцяр. Мазнік — што дзёгаць гоніць. Дзёрнавічы В.-Дзв. МАЗНГЦА ж. Тое ж, што i м а з ё н к а. У мазніцу квач уткнёны. Рыбчына Віл. У мазніцы мась колы мазаць. Солы Смарг. Мазніцу куды-та закінуў. Рудня Астравітая Чэрв. Мазніца для мазі. Малыя Аўцюкі Калінк. МАЗО'ЛЬ, МАЗУ'ЛЬ, МУЗО'ЛЬ м. Мазоль. Крывавы мазоль, сухі мазоль, набЫа мазоль — усякія бываюць. Цесныя туфлі былі: націскала крывавы мазоль. Ёдлавічы Брасл. Сухі мазоль на пяце, баліць. Рыбчына Віл. Крывавы мазоль раздавив. Гемзы Шальч. Мазоль на пуццы, сухія мазале. Вялікія Баяры Шчуч. Нацёр мазоль крывавы i cyxi мазоль. Малькуны 1гн. Вадзяны мазоль лопнуў. Жылі Іўеў. Мазоль вялікі на пальцы. Паляцкішкі Воран. Мазоль на назе баліт i свербіт. Лука Нараўк. Крывяны мазуль нахапіўсо. Дзяніскавічы Ганц. Мазуле на нагах, на пальцы крывавы мазуль. Міратычы Карэл. Па дзевяць музалей на каждай руцэ. Гемзы Шальч. Які вялікі му золь! Любішчыцы Гвац. Міжыпарніца з музаля бывая. Музоль натрэш. Вецярэвічы Пух. Cyxi музоль. Малыя Аўцюкі Калінк. V Гультай — за работу, а мазоль — за рукі. Малі Астр. Хлеп з мазаля, не з зямлі. Вузла Мядз. о Купіць за мазоль — купіць за грошы, атрыманыя за працу. За свой мазоль купіў я гэта. Малькуны 1гн. Жыць мазалём — жыць И
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мазгаваць, мазонка
7 👁
 ◀  / 537  ▶