Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ма. Альхоўцы Лях. Начоўка была някіслая, a яна i дрэжджаў ня паклала. Сваткі Мядз. Дрэжджы купіла, будуць бліны добрыя. Ністанішкі Смарг. Прывязі дрэжджы, спяку булку. Жодзішкі Смарг. Прывязі мне дрэжджы! Асавец Віл. ДРО'МНО прысл. Дробна. Дромно пасячэш смалякі. Альхоўцы Лях. ДРО'МНЫ гл. ДРАБНЫ' ДРО'МНЯНЬКІ прым. памяти. Дробненькі. Зранку абапал слівы нападала дромнянькіх сліў. Стральды Гродз. ДРОНГ, ДРОНК м. 1. Ручка. Д рот доўгі ў сечкарні—метра два. Галубы Маст. 2. Жэрдка, якой замацоўваюць сена на возе, рубель. Дронк, або рубель — сена ўціскаць. Навасёлкі Свісл. 3. Драўляная засаўка. Толькі дронк выцягнем, i выпусціш карову. Дронк — палена, жэртка, што закладаюць дзверы ў хляве. Малькуны Ігн. 4. Завеса, якой прымацоўваюць дзверы да вушака. Да дрота дзверы прыкраплялі. Івашкаўцы Смарг. 5. Падгерац. ІПворан ідзе npac крэсла i npac дронк. Гемзы Шальч.; параўн. польск. drqg 'жэрдка, кол'. ДРО'НГІ мн. Жэрдкі ў драбінах калёс. Чатыры дронті; у дронті ўстаўляюцца ляскі. Парэчча Гродз. ДРО'НЧАК м. Доўгія калёсы без кузава. Дрончак — чатыры. калясы, адна даска пасрадзіне. Лісна В.-Дзв. ДРО'СЕЛЬ, ДРО'СІЛЬ гл. ДРАСЁН ДРО'СІНЬ гл. ДРАСЁН ДРО'СНЩ м. бат. Драсён. У дросніку лісця, як жылвіца. Быстрыца Астр. Дроснік горкі. Гемзы Шальч. Дроснік мая большыя лісты. Граўжышкі Ашм, Дроснік горкі, як хвароба. Солы Смарг. ДРО'СЯН, ДРО'СЯНЬ гл. ДРАСЁН ДРОТ м. Дрот. Плыты дротом звязаны. Грыкені Вільн. Такія драты тоўстыя. Беняконі Воран. Дрот калючы. Гемзы Шальч. Дрот ляжаў скінены. Паляцкішкі Воран. ДРО'УНІ толькі мн. Простыя сані. Галоўні ў дроўнях, палазы для дравёнь. Пасіене Лудз. Дроўні — гэта сані. Мешкінева Лудз.; параўн. руск. дровни тж'. ДРО'ХКА прысл. Страшна. Так мне было дрохка, што не хадзіла далёка. Кіралі Шчуч.; параўн. бел. літар. дрогкі 'які трасе або траеецца'. ДРО'ЧНЫ гл. ДРАЧНЫ' ДРО'ЧЫЦЬ гл. ДРАЧЬГЦЬ ДРУБ, ДРУГ! м. Кавалачак. Дай друп цукру. Друбы цукру. Быстрыца Астр. ДРУ'БАЧКА гл. ДРО'БАЧКА ДРУБГНАЧКА ж. памянш. Драбок. Дай мне друбіначку солі. Кухты Віл. ДРУБО'К гл. ДРАБО'К
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дробачка, дромны, дронгі, дросель, дроснщ, дросян, дросянь, дросіль, дросінь, дроуні, дрочны, дрочыць, друбачка, друбок
5 👁
 ◀  / 729  ▶