Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Дошнік на капусту. Дошнік круглый, як дзешка балыиая. Валынцы В.-Дзв. ДОШЧ гл. ДОЖДЖ ДО'ШЧАЧКА ж. памянш. да д ошк а. Накручваем ніткі на навой, то ўстаўляем такія дошчачкі, дзе чыны. Дзераўное Стаўб. ДО'ЯНЫ дзеепрым. Падоены. Хай будзя ні полно, ні дояно, ні давано! Міратычы Карэл. ДРАБА'ЦЬ незак. 1. Шчапаць (лучыну). Нада драбаць лучыну ножам. Кураполле Паст. 2. Сячы на часткі. Драбаюць [калодку] тапаром на брускі. Кураполле Паст. ДРАБА'Ч м. Венік без лісця, дзяркач. Драбачом падзяры стол, пабялея! Саланое Віл. ДРАБАЧО'К м. 'Матыка з зубцамі. Шукаю драбачок. Мярэцкія Глыб. ДРАБ'Е зб. н. Дробныя саджанцы. Драб'я прывёс i засадзіў сат. Паляцкішкі Воран. ДРАБГНА ж. 1. Прыстаўная лесвіца. Драбіна такая, лесці страшна. Мярэцкія Глыб. Драбіну прынясі, палезу на гару. Рыбчына Віл. Падстаў драбіну, нада салому сцягнуць. Жодзішкі Смарг. Наверх залесці нада, ставім драбіну. Чычалі Швянч. На гору лезут па драбіні. Курашэва Чыж. 2. Яслі, кармушка. Сена кладуць каню за драбіну. Груздава Паст. За драбіну оўцам сена закладалі. Лоск Валож. ДРАБГНКА ж. Прыстасаванне ў выглядзе крыжыка для прымацавання сотаў. Лісток воску, уздзеты на драбінку — гэта паузы [вашчыны]. Саланое Віл. ДРАБГНКІ толькі мн. 1. Вазок. Драбінкі — такі возік на васэле. Брычка на рысорах, а драбінкі без рысораў. Чычалі Швянч. 2. памянш. да д р а б i н ы 2. Драбінкі ў возе тэж драўляныя. Грыкені Вільн. ДРАБГННЫ прым. Які належыць драбінам. Драбінная досачка. Чычалі Швянч. ДРАБГНЫ толькі мн. 1. Тое ж, што i д р а б і н а 1. Принял драбіны, палезу на гору! Кіралі Шчуч. На гору ліезут по драбіні. Курашэва Чыж. 2. Рашотчатыя бакі ў калёсах. Кладуць драбіны на цілегу. Лоск Валож. Уставіў драбіны ў вое. Судэрва Вільн. Кладзі доўгія драбіны, паедзем па сена! Кіралі Шчуч. Збоку воза драбіны, паедзем па сена! Кіралі Шчуч. Збоку воза драбіны. Вялікія Баяры Шчуч., Пацаўшчына Дзятл. Двіе драбіны до воза. Курашэва Чыж. 3. Калёсы з рашотчатымі бакамі. Паехаў у драбінах. Закладай драбіны, паеду na снапэ. Залажыця драбіны! Кіралі Шчуч. ДРАБІНЯ'К м. Toe ж, што i д p а б i н ы 2. Драбіняк у калёсах. Ахрэмаўцы Брасл. ДРАБІНЯ'СТЫ прым. Які з драбінамі (пра воз). Пять
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дошчачка, дояны, драбе, драбя, драбінясты
9 👁
 ◀  / 729  ▶