ДЗЯЦЯЛІНА гл. ДЗЯЦЕЛІНА
ДЗЯЦЯЛЬ гл. ДЗЯЦЕЛ
ДЗЯЦЯЛЬНІК гл. ДЗЯЦЕЛЬНІК
ДЗЯШАР м., ДЗЯШАРА ж., ДЗЯШАРЫ, ДЭШРЫ мн. 1. Кілбаса, начыненая крывёй, крупамі або бульбяной кашай і запечаная ў печы. Пякуць дзяшар у дзяшарных кішках: насуваецца каша з дранай картошкі і пякуць. Дзяшар пякуць крупяны і крывяны. Ёдлавічы Брасл. Дзяшары нужна спеч. Круп сыпіць у кроў, наліваіць кішкі і ў печ — так дзяшары пякут. І с картошкі дзелаіць дзяшары. Рагулішкі Даўг. Грубыя кішкі наліваям і дэшры пяком. Малькуны Ігн. 2. Тоўстая кішка. Дзяшары — тоўстыя кішкі, хвалдаватыя. Нада дзяшару наліць — гэта грубыя чаровы наліць. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. dešra 'кілбаса'.
ДЗЯШАРНЫЯ КІШКІ мн. Тоўстыя кішкі. Кішкі двух сартоў — дзяшарныя і калбасныя. Ёдлавічы Брасл. У дзяшарныя кішкі налівают кроў с крупой і пякут. Рагулішкі Даўг.
ДЗЯШКА гл. ДЗЯЖКА
ДЗЯШОВЫ, ДЗІШАВЫ прым. Танны. Дзяшовы тавар. Рудня Астравітая Чэрв. Можа быць дарагі і дзішавы. Мярэцкія Глыб.; параўн. руск. дешевый 'тж'.
ДЗЯШЭЎЛЯ прысл. Танней. Дзяшэўля купіла парасёнка. Лоск Валож.; параўн. руск. дешевле 'тж'.
ДІДУЛЬ гл. ДЗЯДУЛЯ
ДІДУОВСКІ гл. ДЗЯДОЎСКІ
ДЛЕ гл. ДЛЯ
ДЛІНІНЯ ж. Даўжыня. Такой длініні дзюрка ў курных хатах, ёсць засуўка. Солы Смарг. Як какая длініня поперак бэлькі. Лайпушкі Ігн.
ДЛІНЫ, ДЛІНЫЙ прым. Доўгі. Каса была дліная. Філіпаўцы Красл. Палка дліная была. Рагулішкі Даўг.; параўн. руск. длинный 'тж'.
ДЛІНЯ ж. Тое ж, што і длініня. Два аршыні дліні і аршын — полка адна. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. длина 'тж'.
ДЛІНЯНКІ прым. Доўгенькі. Бульба была багінка: длінянкая, сінянкая. Старыя Трокі Трак.
ДЛОНЬ ж. Далонь. Лінь, як длонь, шырыні. Малькуны Ігн. Бондачкі, як длонь, таўшчыні. Стральцы Шальч.; параўн. польск. dłoń 'тж'.
ДЛУБАЦЦА незак. 1. Корпацца. Пашоў і длубаецца. Жылі Іўеў. 2. Марудна есці. Каровы длубаюцца. Граўжышкі Ашм.
ДЛУГ, ДЛУХ м. Доўг. Еслі я пазычу грошы, я маю длугу. Гемзы Шальч. Я ў длугу, многа грошы пазычыў, трэба аддаць. Длух маю. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. dług 'тж'.
ДЛУГА прысл. Доўга. Длуга квашу брагу. Магуны Паст.
74 👁