Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЛЯКОВА'ТІ незак. Пакрываць лакам. Бутлі так лякуют, йіто нэ откорковаті. Курашэва Чыж. ЛЯКСУ'ХА ж. мед. Панос. Баліць жывот: ляксуха напала. Вялікія Нястанавічы Лаг.; параўн. польск. laksa тж', лац. laxare 'хварэць на панос'. ЛЯ'КСЬІ толькі мн. Toe ж, што i л я к c ў х а. Спанавалі мяне ляксы, бруха баліць, i д зет i ноч гоня. Міратычы Карал. Ляксы напалі. Вялікія Нястанавічы Лаг. ЛЯКЧЭ'И гл. ЛЯГЧЭ'И ЛЯКЧЭ'ЙШЫ гл. ЛЯГЧЭ'ЙШЫ ЛЯ'КЫ толькі мн. Міф. Паводле старадаўніх павер'яў, праяўленне злой, нячыстай сілы. Колысь старыі людэ в някы лякы вірылы, нішо іх лякало, то казалы: «Лыхый в кота чы! в тыля пырыкыныцьця, да той кыт чы тыля лякало, чы шэ шо», а зарэ ныякых лякув ныма. Сіманавічы Драг. ЛЯЛЕ'ЦЬ, ЛЕЛЕ'ЦЬ, ЛІЛІ'ТЫ незак. 1. Пералівадца, зіхацець. Як цватоў многа, харошыя яны, то гаворацъ: «Проста лялеюць, ай, якія цваты, аш лялеюцъ!» Кветкі лялеюць. Рыбчына Віл. Красак многа, лялеюць. Мярэцкія Глыб. Сукенка дужа красівая, аж лялеіць. Беразіно Докш. Флагі нясуць, аж усе лялее, блішчыць, зіхаціць. Ухвала Круп. А яшчэ з жычкі зробяць стужкі, аш лялея ўсё красіва. Рубеж Кліч. 2. Адоліскваць (пра водную паверхню). Тут вялікі луг, за маю памяць тут зада лялела, волны білі, гаць была, рыба была, а цяпер абашло ўсё ў грут. Альхоўцы Лях. БлІшчыць, лялея вада. Дзяніскавічы Ганц. У мяне на сотках вада лелея, плаваюць картоплі, заплыло вадою. Малыя Аўцюкі Калінк. Пройшов дошч вылікый, то зарэ в яругах вода ліліе. Сіманавічы Драг. 3. перан. Квітнець. Дзяўчына лялея. Рыбчына Віл. Дужа красівая, аж лялеіць. Беразіно Докш. Добра было ёй жыць, лялела ў маткі. Жодзішкі Смарг. 4. Калыхацца (пра збожжа, траву). Аер вялікі рос, як вецер пагоня, аш лялея. Як вецер ганяя І трава лялея, калышацца. Масцішча Смал. Жыта лелея. Малыя Аўцюкі Калінк. 5. Чырванець (пра рану). Гніе нага, лялея нага. Дакудава Лід.; параўн. польск. дыял. lelać, літ. liułeti тж'. ЛЯЛЕ'Я гл. ЛІЛЕ'Я ЛЯ'ЛЬКА I ж. 1. Лялька (цацка). А мне мама ляльку купіла. Дварчаны Паст. Яніна ласкуткоў, стужачкаў набраўшы, а хто мне лялькай [ляльцы] сашыіць плаця. Едлавічы Брасл. Нашыла дівчыны лялёк, хай забавляіцьця. Сіманавічы Драг. 2. абрад. Бутэлька, у якую насыпаюць жыта i даюць хлопцу, калі дзяўчына згодна ісці за яго замуж. Тады даюць яму [жаніхуі ляльку — насыпяць у бутэльку жыта. Крэва Смарг. ЛЯ'ЛЬКА II ж. Зрэнка. У воку чорнянькая — гэта лялька. Асавец Віл. ЛЯЛКУШАЧКА ж. памянш. Маленькі качанчык-парастак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбліскваць, лелець, лягчэи, лягчэйшы, ляковаті, ляксьі, лякчэи, лякчэйшы, лялець, лілея, ліліты, паверяў
6 👁
 ◀  / 729  ▶