i верхня ў возе. Старыя Смільгіні Воран. У драбінах ляжаткі верхнія i ніжнія. Дакудава Лід. Ляжатка зверху ў драбінах. Вялікія Баяры Шчуч. ЛЯЖА'ЦЬ, ЛЕЖА'ЦЬ, ЛІЖА'ЦЬ незак. 1. Ляжаць. Сена ляжыць, згніець лежачи. Ністанішкі Смарг. Яблыкі ляжаць, згніюць, лежачи над яблынай. Альхоўка Навагр. Ляжмо с табою, будзем ляжаць. Міратычы Карэл. Марыся пришла, i гроши ляжиць (адз. у знач. мн.). Едлавічы Брасл. Тут ліжа i то цяшка, цяшка, хоць i ляжу. Тут, ліжа на лошку, я нашчытаў шэсцьдзесят двух дармаедаў у нашай вёсцы, ляжу i лічу. Ахрэмаўцы Брасл. Я яго лежачи мыю, як ляжыць ён. Лісна В.-Дзв. Не пячэцца табе там, лежачи, як ты ляжыш? Вецярэвічы Пух. Крычаць бабы ляжа, ляжаць бабы. Рагулішкі Даўг. Грошы ліжаць—яны мёртвыя. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Быць хворым. Мой-то ляжыць як неживы. Старыя Смільгіні Воран. Ат пярэпалаху сем тыдняу ляжала. Солы Смарг. Я ў бальніцы ляжала, а лежачи не ела. Саланое Віл. Месяц ляжаў у бальніцы. Вецярэвічы Пух. У Мозыры лежыць. Малыя Аўцюкі Калінк. 3. Пра зямлю, якая непригодна для апрацоўкі. Ляжыць ніўдобія, не гаруць. Солы Смарг. V На яе нічога не ляжала: ні гразь, ні бяда — да яе нічога не прыставала. Саланое Віл. Hi ляжаць мне — ніхто мне нічога не зробіць. Альхоўцы Лях. ЛЯЖА'Ч гл. ЛЯЖА'Й II ЛЯЖА'ЧЫ дзеепрым. Лячажы.У Ляжачага не б'юць. Дварчаны Паст. Пад ляжачым — вош, а над бягучым — грош. Саланое Віл. ЛЯЖБЕ'ЛЬ м. Тое ж, што i л ё ж а н ь 2. Ляжбель — гэта лежабока. Альхоўцы Лях. ЛЯЖДЖА'И гл. ЛЯГДЖА'И ЛЯЖНЕУКА ж. Дарога, замошчаная бярвеннямі. Ляжнёўка — дарога, вымашчаная броўнамі: кладуць броўны паўдоль, i машины ходзюць па ляжнёўцы. На балоці i на пяску дзелаюць ляжнёўку: масцяць не ўсю дарогу, а толькі пад калёсы, кап машина магла прайці, высланая калія. Лісна В.-Дзв. Ляжнёўка — мошчаная дарога, лес ляжаў мастом. Азяраны Раг. ЛЯ'ЖНІК м. Тое ж, што i л я г д ж а й 1. Ляжнік пад відам явара, i толькі лісточкі драбнейшыя. Ляжнік i мячэўнік — адна i тая трава. Ляжнік — такая асака. Лабаза — асака такая пахожа да ляжніка. Рыбчына Віл. ЛЯЖО'ЙКА ж. пчал. Прыстасаванне з вяровак для ўзнімання на дрэва. Плець перакладваецца ў ляжойку, там дзеравянны кручок для ходу плеці. Ляжойка звіта, сплецена з чыстага лёну для ходу плеці, зачэплівалі сядло ў плеці. Ухвала Круп
Дадатковыя словы
бюць, лежаць, лягджаи, ляжай, ляжджаи, ляжйць
4 👁