ЛУ'ДЗІЦЬ незак. Пакрываць палудай. Я медную пасуду лудзіў цінам. Ахрэмаўцы Брасл. ЛУДЗІ'ЦЬ незак. Сварыцца на каго-н. Нам не трэда яго лудзіць. Раўбічы Мін. ЛУ'ДКА ж. Палуда. Да лудкі пакупаеш нашатырнага спірта i сальной кіслаты. Ахрэмаўцы Брасл. ЛУ'ЖА ж. Лужына. Лужа — калдоба вялікая i глыбокая, там мяккая вада. Груздава Паст. Такая лужа вялікая! Дварчаны Паст. Лужа зарасла травой. Гемзы Шальч. Пошлі на лужу. Малыя Аўцюкі Калінк. Наліло лужу, лужы — каляя, вада ў каляі стаіць. Мярэцкія Глыб. Пройшов вылікый дошч, то скрызь лужі. Сіманавічы Драг. ЛУ'ЖАНА гл. ЛУ'ЖЫНА ЛУЖДЖЬГЦЬ незак. Церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы. Церніца лужджыць лён — аддзяляя валакно ад кастрыцы. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. lŭgždinti, lukšdetiti лушчыць'. ЛУ'ЖКА ж. памянш. да лу жа. Лужкі посталі. Малыя Аўцюкі Калінк. ЛУЖО'К м. памянш. 1. Нізіна, якая часова заліваецца вадою, балоцістая сенажадь. Там лужок быў, расла асака. Вострава Мает. У нас лужок: вада вясной залівая, гэта наш сінакос. Раўбічы Мін. У лесі е лужок — трава расце. Альхоўцы Лях. На Папоў лужок завядзе. К аднаму боку лужок харошы, а з другога — бор, верас рос па бары. Дзяніскавічы Ганц. У лушку касіў. Рудня Астравітая Чэрв. Дак ён уцёк у лес, лёх у лушку на купіні, ляжаў дванаццаць дзён. Лешня Кап. У лушку мала вады — паілі коней, кароў; былі i бальшыя лушкі. Скідаль Гродз. Лушкі ёсць на полі. Саланое Віл. 2. Невялікая балаціна, дзе не высыхае вада. Дзе вада не высыхаіць — лужок. Беразіно Докш. У лушку не расце дзераво, а трава расце. Лужок — нізіна, у ём вада стаіць, а лух — дз'е альха расцець, ніскае место. Як повен лужок — І вална б\е. Дзяніскавічы Ганц. Лужок — там вада не высыхае. Малахоўцы Бар. 3. Невялікі ўчастак, які часова заліваецца вадою. В болоты довго вода стоіть, а в лугу, в луговы — мэнч, лужок мэнчый за луга, алэ чясом всэ зовуть i луг i лужок. В Зосі два лужкы: одын коло хаты так соток дэсэть, а другый в корчях, ёго звалы Гомх — з гыктар, на гэтого можна сказаты i лужок i луг. Сіманавічы Драг. 4. Участак лугу, які належаў аднаму гаспадару. Той Гомх, шо jdo Пархомця, до Суботы, до Шытыкыв, вылікый, гыктарув сім, гэто луг, алэ скажуть: «Пархомэць свого лужка скосыв, а Субота шэ ны докосыв». Сіманавічы Драг. ЛУЖО'НЫ дзеепрым. Луджаны. Лужоны самавар. Ахрэмаўцы Брасл. ЛУ'ЖЫНА, ЛУ'ЖАНА ж. Тое ж, што i лужа. Лужы
Дадатковыя словы
лудка, лужана
5 👁