лопаўку маіць, бражджыць, ці чыгунная, ці фурфуровая. Ахрэмаўцы Брасл. ЛОПАЦЕНЬ м. 1. Тое ж, што і л а п а ц ё н к а. Лопацень у гарэ жорнаў. Саланое Віл. 2. Лопасць. Лопацень — лопасці ў турбіня. Рыбчына Віл. 3. перан. Той, хто многа гаворыць, балбатун. Во лопацень, гаворыць і гаворыць. Крэва Смарг. Ах ты, лопацень! Лопацень ты, што ты гаворыш? Рыбчына Віл. ЛОПАЦЦА незак. Трэскацца. Саскі ў каровы лопаюцца. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЛОПАЦЬ, ЛОПАТІ незак. 1. Разрывацца. Каля вушэй снарады лопаюць. Гемзы Шальч. 2. Моцна стукаць. Як ідэ, то так голосно двэрыма лопае. Курашэва Чыж. 3. перан. Здыхаць. Як апсоіш — цялята лопаюць, як мухі. Старыя Смільгіні Воран. ЛОПКА прысл. Лёгка, зручна. Казляк, лупіннік лопка дзярэцца. Жылі Іўеў. ЛОПНУЦЬ, ЛОПНУТІ зак. 1. Трэснуць. Бутылка лопнула. Альхоўцы Лях. Нашоўся пузырок і лопнуў. Малькуны Ігн. 2. Парвацца. Паясы лопнулі і спанніца валіцца. Саланое Віл. 3. перан. экспр. Многа выпіць. Як лопнув шклянку горыэлкі, то одразу став п'яны. Курашэва Чыж. 4. перан. Здохнуць. Этага року тры-чатыры каровы лопнула. Старыя Смільгіні Воран. Бывая, карову як абдуня — змарнуецца, лопне. Мсцібава Ваўк. Карова як з'есь блёкату, так і лопніць; такі час пападзець, як блёкат шчэніцца, тады шкодна. Яна нажала блёкату і дала, абедзві карові лопнулі. Ахрэмаўцы Брасл. На клеверы многа кароў лопнула. Ёдлавічы Брасл. Лопнуў жарабок. Як карову абдуваіць — можыць лопнуць. Валынцы В.-Дзв. 5. экспр. Памерці. З голаду лопнулі. Швэды Вільн. 6. Прапасці. Збіраў, збіраў багаство, удэрыў пярун і ўсё лопнуло. Верхлессе Крын. ЛОПУХ м. бат. 1. Тое ж, што і л а п у х 1. Лопух — капялюшнік, з шышкамі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Тое ж, што і л а п у х 3. Лопух жоўтым цвіце. Рыбчына Віл., Багушэвічы Бярэз. Лопух у гае расце, жоўтым цветам цвіце, а лісткі, як капыта, каровы ядуць, як з зімэ — гэта перша пашня для кароў. На вялікдзень яйка хварбавалі ў лопусе, такое жоўценькае, зелянькаваценькае, харошае. Кіралі Шчуч. Лопух жоўтым цвіце. Вялікія Баяры Шчуч. Лопух жоўтым цветам зацвіў. Лопух на балоце расцець. Беразіно Докш. Лопух жуўтым цветам цвіце — у вадзе. Галубы Маст. У лопуха жоўтыя цвяты. Глівін Барыс. Лопух расце на балоці. Лопух цвіце — малачко пагусцее. Рудня Астравітая Чэрв. ЛОСТАЧКАЙ у знач. прысл. ◊ Лостачкай ляжаць — панікнуць, завянуць. Буракі паднялі вушы, а ўдзень лостачкай ляжаць. Беразіно Докш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁