Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
лопаўку маіць, бражджыць, ці чыгунная, ці фурфуровая. Ахрэмаўцы Брасл. ЛОІТАЦЕ'НЬ м. 1. Toe ж, што i л а п а ц ё н к а. Лопацепь у гарэ жорнаў. Саланое Віл, 2. Лопасць. Лопацень — лопасці ў турбіня. Рыбчына Віл. 3. перан. Той, хто многа гаворыць, балбатун. Во лопацень, гаворыць i гаворыць. Крэва Смарг. Ах ты, лопацень! Лопацень ты, што ты гаворыш? Рыбчына Віл. ЛО'ПАЦЦА незак. Трэскацца. Саскі ў каровы лопаюцца. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЛО'ПАЦЬ, ЛО'ПАТІ незак. 1. Разрывацца. Каля вушэй снарады лопаюць. Гемзы Шальч. 2. Модна стукаць. Як ідэ, то так голосно двэрыма лопае. Курашэва Чыж. 3. перан. Здыхаць. Як апсоіш — цялята лопаюць, як мухі. Старый Смільгіні Воран. ЛСУПКА прысл. Лёгка, зручна. Казляк, лупіннік лопка дзярэцца. Жылі Іўеў. ЛО'ПНУЦЬ, ЛО'ПНУТІ зак. 1. Трэснуць. Бутылка лопнула. Альхоўцы Лях, Нашоўся пузырок i лопнуў. Малькуны Ігн. 2. Парвацца. Паясы лопнулі i спанніца валіцца. Саланое Віл. 3. перан. экспр. Многа выпіць. Як лопнув шклянку горыэлкі, то образу став п'яны. Курашэва Чыж. 4. перан. Здохнуць. Этага року тры-чатыры каровы лопнула. Старыя Смільгіні Воран. Бывая, карову як абдуня — змарнуецца, лопне. Мсцібава Ваўк. Карова як з'есь блёкату, так i лопніць; такі час пападзець, як блёкат шчэніцца, тады шкодна. Яна нажала блёкату i дала, абедзві карові лопнули Ахрэмаўцы Брасл. На клевяры многа кароў лопнула. Едлавічы Брасл. Лопнуў жарабок. Як карову абдуваіць — можыць лопнуць. Валынцы В.-Дзв. 5. экспр. Памерці. 3 голаду лопнулі. Швэды Вільн. 6. Прапасці. Збіраў, збіраў багаство, удэрыў пярун i ўсё лопнуло. Верхлессе Крын. ЛО'ПУХ м. бат. 1. Toe ж, што i л а п ўх 1. Лопух — капялюшнік, з шышкамі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Toe ж, што i л a п ў х 3. Лопух жоўтым цвіце. Рыбчына Віл., Багушэвічы Бярэз. Лопух у гае расце, жоўтым цветам цвіце, а лісткі, як капыта, каровы ядуць, як з зімэ — гэта перша пашня для кароў. На вялікдзень яйка хварбавалі ў лопусе, такое жоўценькае, зелянькаваценькае, харошае. Кіралі Шчуч. Лопух жоўтым цвіце. Вялікія Баяры Шчуч. Лопух жоўтым цветам зацвіў. Лопух на балоце расцець. Беразіно Докш. Лопух жуўтым цветам цвіце — у вадзе. Галубы Мает. У лопуха жоўтыя цвяты. Глівін Барыс. Лопух расце на балоці. Лопух цвіце — малачко пагусцее. Рудня Астравітая Чэрв. ЛО'СТАЧКАЙ у знач. прысл. 0 Лостачкай ляжаць — панікнуць, завянуць. Буракі паднялі вушы, a ўдзень лостачкай ляжаць. Беразіно Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесь, лопаті, лопацца, лопаць, лопнуті, лоітацень, пяны
4 👁
 ◀  / 729  ▶