Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
дзялілі, я спала, а як шчасце i долю дзялілі, я i устала. Ухвала Круп. ДЗЯ'ЛКА ж. 1. Участак зямлі, сенажаці, лесу. Касіў дзялку сваю. Кураполле Паст. Дзялка лёну. Быстрыца Астр. Далі дзялку буракоў. Жодзішкі Смарг. Мела тры дзялкі лёну. Адна дзялка буракоў стаіць. Ністанішкі Смарг. Дзялку далі лесу. Ахрэмаўцы Брасл. Дзялку скасіў, дзе Ласун сядзеў. Лісна В.-Дзв. Дзялку буракоў далі палоцъ. Індра Красл. Дзялкі дадуцъ касіць. Паляцкішкі Воран. Ішчэ есць дзялка буракоў. Мсцібава Ваўк. Па дзялках дзялілі. Вялікія Баяры Шчуч. Адна на тых дзялках не справіцца, ідуць усёй сям'ёй: i дзеці, i старыя. Дзялкі чысцілі двайгу — Зіня i Саша. Kipaлі Шчуч. Гэта сынава дзялка. Дзве дзялкі буракоў апалоць нада. Саланое Віл. Як палучу дзялку за Немнам, не бяру дакудаўскіх касцоў. Дакудава Лід. Дзялкі давалі жыта, i я брала. Парэчча Гродз. Во то жадная баба: вырвя сваю дзялку i другую пойдзя рвацъ. Міратычы Карэл. Кажды рас ходзщъ у Пахабаўшчыну, бо дзялка там. Альба Нясв. Мая дзялка поруч з ёю. Альхоўка Навагр. Бліска дарогі далі дзялку. Жылі Іўеў. Выдзялілі дзялкі ў калхозя: дзялка картофлі, дзялка буракоў. Малахоўцы Бар. Дзялкі для сена да* валі. Ракаўскія Швянч. Дзялкі падзелены, я не выпалала сваю. Лайпушкі Ігн. Дзялка буракоў. Гемзы Шальч. Узяў дзялку, капаць не мае чым. Лука Нараўк. Дзялкі, як дзелюць сенакос, а так соткі. Вялікія Нястанавічы Лаг. Трэба дзялкі рабіць тэрас. Канюкай Вільн. На садзонках далі дзялкі. Альхоўды Лях. Дзялілі зямлю на дзялкі. Тухавічы Лях. 2. Дзялянка. Дзялкі — дзе вырубаны лес. Парэчча Гродз. ДЗЯЛО'К м. Лаўкач. Жонкі матка — дзялок. Ен натта дзялок. Гемзы Шальч. ДЗЯЛЯ'НКА I, ДЗІЛЯ'НКА ж. 1. Участак лесу, адведзены для высечкі. Будуць адводзіць дзялянку лесу. Вялікія Баяры Шчуч. Адвёў дзялянку ў леся піліць. Магуны Паст. Дзерава далі дзялянку. Быстрыца Астр. Дзялянку закуплівалі — i там лес рэзалі. Пацаўшчына Дзятл. Дзялянка — участак адведзенага лесу для вырупкі. У гэтай дзялянцы сукі трэба падабрацъ i спаліць іх. Жылі Іўеў. Выдзялілі дзялянку лесу для вырупкі. Дакудава Лід. Дзялянку лесу выдзяляюць для рупкі. Малахоўцы Бар. Лес разбіваюць на дзілянкі, npaсекаюць лініі. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Высечаны ўчастак сярод лесу, пасека. Дзялянка — дзе вырубаны лес. Рагулішкі Даўг., Кіралі Шчуч. Вырубалі дзялянкі. Там пасаджаны лес, там трава харошая, хваінкі маленькія, жывёлы няможна пасв'щь. Гемзы Шальч. Атвядуць квартал дрова рэзаць, як выражуць — дзялянка; у дзялянцы збірала ягады; леташняя дзялянка. Пасяка—даўней, цяпер—дзялянка. Рудня Астравітая Чэрв. Дзілянка— гэта пасека. Палік Барыс. 3. Участак сена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пасвщь, сямёй
21 👁
 ◀  / 729  ▶