Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
шчая хвароба рак? — Каторыя гавораць: неліпушчая». Paкаўскія Швянч. ЛГПЦІК, ЛІ'ФЦІК м. Ліфчык. Ліпцікі дзеўкі насілі. Палік Барыс. Ліфцік пашыла, скажуць i станік. Гайна Лаг. ЛІПЦО'ВЫ прым. Toe ж, што i л і п а в ы. Ліпцовы мёт сама лучша. Дакудава Лід. Ліпцовы мёт. Жылі Іўеў., Граўжышкі Ашм. ЛІ'ПЦЬІ толькі мн. Прыманка з жабы, на якую ловяць ракаў. Ліпцы рабілі: жабу зловяць, закасваюць кожу на галаву, увязваюць шнурком i пускаюць у воду; ракаў пазурамі набярэцца за тую жабу, i звуць гэту жабу ліпцы. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. llpti прыліпаць'. ЛГПШЫИ гл. ЛЕ'ПШЫ ЛІПЯ'НКА ж. Сыраежка. Ліпянкі параслі. Азяраны Раг. ЛІ'ПЯЦ м. Пропаліс. Ліпяц— клей, якім пчолы заліваюць шчыліны ў вуллі. Масілавічы Сл.; параўн. літ. lipčius 'мядовая раса'. ЛІС I м. Ліса. Ліс у нары выводзіцца. Тут вяліся лісы i барсуки Гемзы Шальч. Бачу—ліс пабег. Грыкені Вільн. Лісы i зайцы ёсць. Бачу — ліс, i вушкі, i хвасток. Лайпушкі Ігн. Ліс курэй ловіць. Рудня Астравітая Чэрв. Я бачыла ў лесі ліса. Ліс прышоў па курьи Баброўнікі Гарад. Брат мой травіў лісоў. Як у ліса пару заткнуць, а ён у другую. Цяпінцы Віл. ЛІС II гл. ЛЕС ЛЕСА' ж. Toe ж, што i л іс I. Ліса ідзець да курэй, адзін учуў, што ліса ідзець, нешта меў у руках i забіў. Лайпушкі Ігн. Ліса курыцу ловіць. Ахрэмаўцы Брасл. ЛІСА'ВІНЬКІ, ЛІСА'ВЯНЬКІ прым. памянш. да л i c aвы 1. Лісавінька дзеўчына. Лісавянькі хлопчык. Жылі Іўеў. ЛІСА'ВЫ прым. 1. Ласкавы. Лісавы — калі дзіця гэта лісавая, ласкавая. Кіралі Шчуч. Лісавая дзіця. Дакудава Лід. Мой брат лісавьц i людзі да яго хіляцца, Солы Смарг. 2. Ліслівы, хітры. Яна патхот мая, яна лісавая. Дакудава Лід. Лісавы чалавек. Тухавічы Лях. ЛІСАВЫ' гл. ЛЕСАВЫ' ЛІСАПЕ'Д, ЛІСАПЕ'Т, ЛІСАФЕ'Т м., ЛІСАПЕ'ТА, ЛІСАФЕ'ТА ж. Веласіпед. Лісапед купіў. Пасека Ст.-Дар. На лісапедзе, на роварэ катаецца. Дварчаны Паст. Ровар} ці лісафет. Рыбчына Віл. Мой лісафет. Рудня Астравітая Чэрв. Мая лісапета. Азяраны Раг. Мая лісафета. Паехаў на лісафеце. Саланое Віл. ЛІСІВА'ТЫ прым. Ліслівы, хітраваты. Прыбехшы была лісіватая дзяўчына. Валынцы В.-Дзв.; гл. л і с а вы 2. ЛІСІ'НЫ прым. Лісіны. Лісіная пара. Лісіныя норы. Мярэцкія Глыб., Рудня Астравітая Чэрв. Каля лісінай нары пер'я мы знайшлі. Дварчаны Паст. У нашым лесе тожэ ёсць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лепшы, ліпцьі, ліпянка, лісавінькі, лісіваты, перя
7 👁
 ◀  / 729  ▶