як тэраз. Грыкені Вільн. Лепшага кабана прадам. Кузьмічы Люб. Адна добрая, другая яшчэ лепяя. Кураполле Паст. Вын роботу ліпшу найдэ. Ліпша тая за гэту. Дзмітравічы Кам. Той добрый, а той шэ ліпшый. Сіманавічы Драг.
ЛЕПЯСНІК м. бат. Рагоз. Пайдзеця нарвеця лепясніку, што каты растуць. Калачы называюць, як лепяснік паспее. Альхоўцы Лях.
ЛЕПЯТАЦЬ незак. Многа гаварыць, балбатаць. Ляпечыць і ляпечыць лепятун гэты. Кураполле Паст. Ляпешча языком. Міратычы Карэл.
ЛЕПЯТЛІВЫ прым. Балбатлівы. Вот лепятлівая баба, вот лепятуха, налепетала мех іс торбай і пашла. Рагулішкі Даўг. Лепятлівая баба, многа гаворыць. Саланое Віл.
ЛЕПЯТУН м. Балбатун. Ляпеча языком гэты лепятун. Кураполле Паст.
ЛЕПЯТУХА ж. Балбатуха. Вот лепятлівая баба, вот лепятуха. Рагулішкі Даўг.
ЛЕПЯТУШКА ж. памянш. да л е п я т у х а. Лепятушка, які ў цябе муш? Лепятушка ляпеча, гаворыць. Ахрэмаўцы Брасл.
ЛЕС, ЛІС м. 1. Лес. Лесам ідуць парцізаны. Бакшты Іўеў. Малады лес. Рыбчына Віл. Наша вёска пры лесі, і мы знаям добра лес. Бывала, пасвілі па лесі. Лісна В.-Дзв. Дзе ў лесе па мелкіх азірах. Істра Лудз. Гэта ўсё былі леса. Паляцкішкі Воран. Лясоў было тут. Саланое Віл. Былі велькія лясэ. Кіралі Шчуч. Там лесоў мало. Грыкені Вільн. Па лясох тут горы. Барок Стаўб. Кудры па лясох бываюць, як сажалкі, і аброшшы травой. Тут лясоў мала. Солы Смарг. Нам, буўшы там, далі леса. Крынкі Крын. Ходэла в ліс. Дзмітравічы Кам.
∇ Як лес няроўны, так і людзі. Лісна В.-Дзв. Няроўны лес — няроўныя людзі. Кіралі Шчуч. Чым дальшы ў лес, тым большы дроў. Парэчча Гродз. Ліс нырымный і людэ нырымны. Ліс говорыть — полэ чуе. Сіманавічы Драг. 2. Будаўнічы матэрыял з драўніны. Раньша рабілі з лесу: не разрубваюць, а цэлыя ішлі на ношкі, дзе ўбіваюць навоі. Стральцы Гродз. 3. у знач. прысл. лесам. Праз лес, па лесе. Лесам ідзе. Альхоўцы Лях. Вын ішоў лісом і полём. Дзмітравічы Кам. 4. у знач. прысл. перан. лесам. Без догляду. Лесам расцець хлопчык, ніхто яго не вучыць. Кураполле Паст.
ЛЕСАВАТЫ прым. Тое ж, што і л е с а в ы 1. Лесавата трава. Рудня Астравітая Чэрв.
ЛЕСАВЫ, ЛІСАВЫ, ЛЯСАВЫ, ЛЕСАВУЙ прым. 1. Лясны. Лесавая дарога — дарога праз лес. Дзяніскавічы Ганц. С Падлесся лесавыя людзі, у лясной мясцовасці жылі. Вецярэвічы Пух. Лісавая дарога, а трава лісная. Мярэцкія Глыб. 2. Дзікі. Лесавыя пчолы ў дуплянятых хвоях водзяцца. Вецярэвічы Пух. Лесавы яблык. Лясавыя яблыкі. Лясавая
99 👁