ЛАМО'К м. Куча галля ў лесе. Палее на ламок. Рыбчына Віл.V Жылі як зайцэ — дзе ламок, там дамок. Кузьмічы Люб. ЛАМО'ЦЯ н. Ламачча, лам'ё. Гэдакая ламоця на халеру! Альхоўка Навагр. ЛАМПА'ТКА ж. памянш. Лампадка. Лампатка прад іконаю. Вецярэвічы Пух. ЛАМПЕ'КА ж. Кавалак дрэва. Закладаецца лампека — кавалачак дзерава. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. lampekas 'сырое дрэва'. ЛА'МТУХ м. пагард. Абжора. Hy i ламтух, ну i прэ. Maлахоўцы Бар.; гл. л а н т ў х. ЛАНАВА'ЦЦА гл. ЛЕНАВА'ЦЦА ЛА'НДЫШ, ЛА'НДАШ м. бат. Ландыш. Ландыш у лесі, белы цвяток, лісткі шылаваценькія, зялёныя. Кіралі Шчуч. Ландыш пахнючы. Беразіно Докш. Ландыш пахне. Рыбчьгна Віл., Мярэцкія Глыб. Ландыш на дзве лісцінкі расцець i цвяток белы, пахучы. Валынды В.-Дзв. Ландаш белы. Рудня Астравітая Чэрв. Ландашы беленькім цвіцят у бару. Навікі Лудз. ЛАНДЫ'ШЧЫХА ж. зневаж. Дужая, мажная жанчына. Ландышчыха — прызывалі здаровых баб, як лантух. Kypaполле Паст.; параўн. літ. llnda гультай'. ЛАНЕ'И прысл. Раней. Ланей я садзіла куру. Ланей не было жукоў. Парэчча Гродз. ЛА'Ш прысл. Летась. Лані дачка з цаліны прыяжджала. Вострава Мает. ЛАНО' н. 1. Палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў. Накладаем дрова на лано. Вецярэвічы Пух. 2. Абярэмак. Лано дроў прынесла. Лано дроў набрала да нясу. Пасека Ст.-Дар. Набярэш лано дроў, на ток кладзеш. Малыя Аўцюкі Калінк. 3. Калені. Андрэй i трымая на лане. Вецярэвічы Пух. Вазьмі яе на лано, прывыкла з лана ні злазіць. Пасека Ст.-Дар. Вазьмі дзіця на лано. На лане сядзіць. Малыя Аўцюкі Калінк. ЛА'НПА ж. Лямпа. Ланпа такая высокая. Пасіене Лудз. ЛАНТУ'Х м. i ж. 1. Сплецены з вяровак мех для сена. Лантух — як мяшок для сена, вялікімі клеткамі пароблены. Жодзішкі Смарт. Лантух з вяровак на сена для каня. Асавец Віл. 2. Посцілка. Шылі лантухі на шэсцъ полак роўно i ўдоўш i папярок. Лантухі былі белыя, а после сталі друкаваць, ён каравы, ламаваты, гэто набіваны наверх, а белы — пад спод i казалі коўдра. Лантух белы із льну, а патом сталі ткаць у дубальты, у чатыры ніткі, наверх выходзіць стужачкамі, называецца дзяружка. Альхоўцы Лях. 3. перан. Гультай. Такі лантух, ляніцца рабіць. Магуны Паст. Лантух тыі Жодзішкі Смарт. Лантух — гультай, гультаяваты да работы чалавек. Aх лантух ты, чаго ляжыш! Ну, лантух гэта, наесца i ляжыць
Дадатковыя словы
ламё, ланавацца, ланеи, лантўх, лаш, ленавацца
2 👁