КУЦЮ'РЫЦЦА незак. Натапырвацца, надзімацца. Kyцюрацца індзючкі — хочуць садзіцца. Рыбчына Віл. КУЦЯ', КУЦЦЯ' ж. 1. Ячныя крупы. Калісь здзіралі скурку з ячменю, i гэто ўжэ куця. Баброўнікі Гарад. Куця — буйныя крупы ечменныя. Лука Нараўк. Куця — крупа ячменная. Стральцы Гродз. Ячменныя крупы — куця называлі; панцак— як у мельніцы сталі рабіць. Тухавічы Лях. Калісь загадая мацяра куццю таўчы, дзеці не натаўкуць, дык яна ім з цэлага зярна наварыць. Вецярэвічы Пух. 2. кулін. Крупяная каша. Куця робіцца с круп. «Што ты рабіла? — Куцю зарыла». Куця з гарохам, куця с картохлей, куця адна варацца. Баброўнікі Гарад. Куццю варылі з перловых круп. Валынцы В.-Дзв. Аптаўкеш пшаніцу ў ступі i куццю варыш. Янова Рас. На дзень куцці ўставіш. Вецярэвічы Пух. Куцці з мясам паясі! Рудня Астравітая Чэрв. 3. абрад. Назва абрадавай стравы, прыгатаванай з круп. Каша, якую елі ў час вячэры перад калядамі, перад Новым годам. Куццю на каляды вараць. Азярацы Раг. Куцця — каша панцаковая, у яе накладзена маку цёртага салодкага; варылі куццю перад калядамі. Груздава Паст. 4. Назва ўрачыстай вячэры перад калядамі, Новым годам, вадохрышчам. Куця посная перад ражством. Індра Красл. Первая куця посная. Жыдзевічы Іўеў. Была посная куця i тлустая куця. Стральцы Гродз. На куцю варылі квас, галушкі пяклі, груцу варылі, сіляцэ, рыба — поена ўсё. Кіралі Шчуч. Патсыту рабілі на куцю. Стральцы Гродз. Бедная куцця. Мярэцкія Глыб. Другая куця багатая. Жыдзевічы Іўеў. Багатая куцця перад вадохрышчам. Рудня Астравітая Чэрв. V Камары куцю таўкуць — будзя цяпло. Мсцібава Ваўк. Як звёзды на куцю, то зародзя картошка. Жыдзевічы Іўеў. Дзякуй богу, прышла куця — пад'ела хаця — перад калядамі пасцілі даўней. Жылі Іўеў. Багатая куцця із свінным хвастом— з мясам i оалам. Рудня Астравітая Чэрв. КУЦЯВО'Е н. Каша, гушча ў варанай страве. Куцявога нічога малым курчукам нільзя даваць — тыко крупавоя. Старыя Трокі Трак. КУЦЯНЯ'НЯ н. Казытанне. Куцяняняў болей баюсь. Быстрыца Астр.; параўн. літ. kutenti казытаць'. КУ'ЧА ж. 1. Toe ж, што i к p ў ш н я 1. Куча каменяў наложана там. Едлавічы Брасл., Рудня Астравітая Чэрв. Куча камянёў навезена. Мярэцкія Глыб. Каменя ляжаць на полі ў кучах. Альхоўка Навагр. 2. Ссыпаная гародніна, бульба. Haсыпалі вялікую кучу буракоў. Едлавічы Брасл. Цэлая куча буракоў на полі. Мярэцкія Глыб., Пацаўшчына Дзятл. Выкапалі бульбу — куча велькая. Лоск Валож. 3. Знесеныя ў адно месца галіны, дошкі. Нясі сукі ў кучу, тады спалім. Ахрэмаўцы Брасл. Куча аполкаў ляжыць. Гемзы Шальч. 4. Навалены гной. Тры кучы гною ляжаць каля канюшні. Лоск. Варе. Зак
Дадатковыя словы
куцюрыцца, куцявое, падела
3 👁