ты, што калісь дваццаць пяць гадоў былі ў царскай арміі, іх звалі кутнікамі, бо ім зямлі не было. Кураполле Паст. КУ'ТНЩА I ж. устар. Батрачка. / ў нас была Міхалінакутніца, сядзела на куту. Ёдлавічы Брасл. КУ'ТНЩА II ж. Тое ж, што i к у т а в а я к i ш к а. Дакудава Лід., Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв., Глівін Барыс., Пасека Ст.-Дар., Нізок Уздз. Кутніца ў свіні, каровы, авечкі. Пацаўшчына Дзятл., Лука Нараўк. V Кап табе кутніцу выгнала! Бакшты Іўеў. Кап табе выпярла кутніцу! Жылі Іўеў. КУТО'К I м. 1. Адзін з кутоў у хаце, акрамя покуці, чырвонага кута. У кутку на лошку ляжыць, усё хварэя. Стральцы Шальч. Кідай сукенку ў куток — памыю! Кдралі Шчуч. 2. Уласная хата. Куплю лесу, пабудую, буду мець свой кутоку Гемзы Шальч. 3. Вуглавы ўчастак агарода, поля. У куткеві пад накрыццём гарбузы мусі вырастут. Лука Нараўк.У У кутку стаіць ком, што не падыміць i конь — печ. Мілы той куток, дзе рэзаны пупок — радзіма. Кіралі Шчуч. КУТО'К II м. Тое ж, што i к у т а в а я к i ш к а. Саланое Віл. КУТРУ'Н м. кулін. Сальцісон. Трыбух гэты напхаюць гэтым: там пячонка, сала нарэжуць — i такі кутрун. Баброўнікі Гарад. КУУСЦЯ'К м. Жмут сена. Куўсцяк — гарсць сена, як хто выцягне з воза чы са стараны ў стадоле. Ядаўляны Сідр. КУУШЬГН м. Гляк. У куушыне горлышка вускае. Навікі Лудз.; параўн. руск. кувшин тж'. КУФА'ЙКА, КУХА'ЙКА, КАФА'ЙКА ж. Фуфайка. Куфайка расхрыстана. ЛоскВалож. Цяпер—куфайка,а даўней—катанка i верхняя, i сподняя. Вецярэвічы Пух. Скінула куфайку. Міратычы Карэл. Куфайку купіў. Жылі Іўеў. Кухайка ікажух. Дзяніскавічы Ганц. Мая кафайка на ваце. Каўняны Гролз. КУ'ФАР, КУ'ФЭР, КУ'ХАР, КУ'ПАР м. Куфар. Як замуш Шла, брала с сабою куфар. Баброўнікі Гарад. Куфар або скрыня, што з досак збіта. Паляцкішкі Воран. Во куфар мой, у ём было палатно, рушніке, абрусы — усё маё дабро. Кдралі Шчуч. Куфэр стаіць, куфры ўжэ патом, далікатнейшыя, культурнейшыя. Судэрва Вільн. Кухар аж трашчыць, усяго там поўна. Мачаск Бярэз. Шчэ купар мой стаіць. Паляцкішкі Воран. У купар адзежу складавалі. Рыбчына Віл. У маёй мацяры не было ні купра, ні падушак. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. kufer тж' ням. Koffer 'чамадан, скрыня'. КУФЭ'РАК м. памянш. Невялікі куфар, куфэрак. Куфэркі невялічкія, як цяпер чамадан. У куфэрак свой паглядзі! Магуны Паст. КУХА'ЙКА гл. КУФА'ИКА КУ'ХАН м., КУХАНЬГ мн. Здобнае печыва, перапечка
Дадатковыя словы
кутнща, куусцяк, куфаика
4 👁