КУРЧОНАК м. Тое ж, што і курчо. Курчонак хоць адзін будзя калека. Ахрэмаўцы Брасл.
КУРЧУК І м. Тое ж, што і курчо. Курчук прыбіўся. Гемзы Шальч. Курчук здох. Старыя Трокі Трак. Вароны курчука паняслі. Ёдлавічы Брасл. Ужо папёрла варона курчука. Трэба курчуку даць есці. Паляцкішкі Воран. Курчук здудуліўся. Старыя Смільгіні Воран. Яна курчукі мая. Кудзялянцы Шальч.
КУРЧУК ІІ м. вет. Рана ў храпе. Карова хварэе курчуком, алей перажарым і алеем шмаруям язык. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. kurčiūkas 'тж'.
КУРЧУЧОК, КУРЧАЧОК м. памянш.-ласк. да курчук І. Курчучок лётая. Старыя Смільгіні Воран. Курчачок прапаў, німа курчачка. Кураполле Паст.
КУРЧЫВІНЫ мн. Кроквы. Курчывіны в крыше. Пасіене Лудз.
КУРЧЫК І, КУРЧЮК м. Тое ж, што і курч. Курчык упаў у ногі — не магу хадзіць. «Чаго твая курыца качаецца?— Курчык упаў у ногі». Кіралі Шчуч. Курчюк — хвароба, калі старчом паставіць палец, нагу. Чычалі Швянч.
КУРЧЫК ІІ м. кулін. Маленькая баханачка з рэшткаў хлебнага цеста. Курчык — гэта патскрэбак. Саланое Віл.; гл. курачок 2.
КУРЧЫКІ гл. КАКАРЭЧКІ
КУРЧЮК гл. КУРЧЫК І
КУРЫ І мн. заал. Куры. Я табе казала куры выгнаць. Новыя Мацалі Варэн. Каршун куры дзярэ. Гемзы Шальч. Я куры карміла. Альхоўка Навагр. Курэй кралі. Ахрэмаўцы Брасл. Яшчэ курам дам. Горск Бяроз.
КУРЫ ІІ мн. бат. Тое ж, што і курачкі І, 1. Куры — грыбы жоўценькія, курацінай пахнуць. Чарняўскія Лудз. Куры — сівенькія грыбы. Беразіно Докш.
КУРЫЛА н. Тое ж, што і кураўка 1. Дзед скручваў вярчом трапку і шоў падглядаць пчол. Дзед казаў: «Зрабіця курыла!» Лапічы Асіп.
КУРЫЛКА ж. 1. Тое ж, што і куродым. Курылка — што пчол паткурваць, туды кладзецца парахня, дым з яе ідзець. Валынцы В.-Дзв. Ёсь курылкі паткураваць пчол. Кураполле Паст. 2. Тое ж, што і куралёк 1. Курылка без шкла. Старыя Трокі Трак. Калісь запаліць курылку, і пры курылцы пралі. Рагулішкі Даўг.
КУРЫНАЯ СЛЕПАТА ж. бат. Казялец. Курыная слепата жоўценькая. Беразіно Докш.
КУРЫНЫ І прым. Тое ж, што і курачы. Звару курынага мяса. Кіралі Шчуч. ◊ Курынэе тіло — зябкасць на скуры, скура ў крупкі. Од холоду зробыцца курынэ тіло, вжэ курынэе тіло стало. Відзібар Стол. Курынага малака не хва-
98 👁