КУДЛО'СІЦЬ незак. экспр. Часаць. Даўней кудлосюць воўну на шчотку. Саланое Віл. КУ'ДЛЫ мн. экспр. Валасы. Кудлы свае рашчашы! Номікі Бабіц. КУДЛЬГЧЫЦЦА незак. Блытацца. Кудлычацца ніткі. Кузьмічы Люб. КУ'ДОСА гл. КУ'ДАСА КУ'ДРА I ж. 1. Невялікі прыродны вадаём, азярко. Уперат санажаць у нас была, на той санажаці быў лужок — кудра называлі. Псярцы Шчуч. У кудры заўсягда лён мачылі, ка~ меньмі накладалі. Вострава Мает. Сярод лесу бываюць кудри, там вада i трава кала яе расце. У кудру хадзілі купацца, там п'явак многа. Старыя Смільгіні Воран. 2. Затокі ў час паводкі. Вясной кудры каля ракі. Ністанішкі Смарг. 3. Сажалка, ставок. Там кудра за паншчызнай капаная для вадапою, а цяпер зарошшы; а была балыиая кудра, вады было многа, а цяпер высыхая. Граўжышкі Ашм. 4. Забалочаная мясцовасць, балота, амшарына. «Ідзі ў кудры моху надзяры!— А ці ест там кудра?» Была кудра, ялавец рос, кусты. У нас на кудрах мох. У кудры капалі торф. Жылі Іўеў. Кудра — там вада, балота нібальшоя. Стральцы Гродз. Кудра па леся, па амшарыне, ягады па кудрах растуцъ. Жодзішкі Смарг. Кудра — купчыстая балота, на купінах жураўліны растуцъ. Кдралі Шчуч. Кудра — санажатка такая, вясной мокра там. Гемзы Шальч. Кудра — забалочанае места, между гор кусок. Лісна В.-Дзв. ёсъ крынічная кудра, белая ружа [лілія] расце на вадзе. Граўжышкі Ашм. Кудры па лясох бываяць, як сажалкі, i аброшшы травой. Яны на кудрах укасілі сена. Кудзялянцы Шальч. У кудрах балоты i ройсты былі. Івашкаўцы Смарг.; параўн. літ. kŭdra 'мокрае месца, балота'. 5. Участак лесу. Кудра — лапінка лесу. Багушэвічы Бярэз. Даўней казалі: «Кудру лесу купіў». Кіралі Шчуч. Kydpa — круглы ўчастак аднародных дрэў у лесе: дубова кудра. Галоўні Воран. Кругом выразалі, адна кудра лесу стаіць; бярозавая кудра; у лугавой кудры алъха расце. Бакшты Іўеў. Кудра — еслі лес, бяроскі кругом кудравыя, участак леса такі. Крэва Смарг. Кудра — лясок густы, а кругом — поля. Альба Нясв. Кудра — кусочак лесу сярод поля. Галубы Мает. Мы называлі мяста кудра, дзе зелень лесавая цененькая. Дакудава Лід. У кудры грыбы растуцъ. Івашкаўцы Смарг. Паміж поля стаіць кудра— лясок такі. Пацаўшчына Дзятл. (гл. «Мікратапанімія Беларусь, Мн., 1974, 130). КУ'ДРА II ж. Хто кучаравы. От кудра пашла! Ахрэмаўцы Брасл. КУДРАВЕ'Ц м. бат. Палявы хвошч. Кудравец — хвошч такі, як мяцёлачка ў яга. Беразіно Докш
Дадатковыя словы
кудаса, кудлосіць, кудоса, пявак
8 👁