КРУ'ЧАНЫ I дзеепрым. Суканы. Вір'юком кручаныя ніткі звіваюць. Быстрыца Астр. КРУ'ЧАНЫ II прым. 1. Хітры, дасведчаны. Мы людзі не кручаныя, у гэтым не разбіраемся. Бакшты Іўеў. 2. Шалёны. Сабака кручаны бех. Малахоўцы Бар. Ай, але ж даўней i жызня была — мудрэй кручанага сабакі. Грабёнка Чэрв. КРУЧА'СТЫ прым. Кучаравы. У яго кручастыя валасы. Дакудава Лід. КРУ'ЧКА ж. 1. Бручка. Пасадзіла кручку, велька вырасла. Я кручку садзіла. Стральцы Шальч. Многа дуплістай кручкі. Гемзы Шальч. Кручкі кароея принесла. Быстрыца Астр. Кручкі ў нас ёсь. Лоск Валож. Барбіць кручка, як пустая. Солы Смарг. Кручку садзяць i звараць. Парасла картошка, як кручка. Кудзялянцы Шальч.; гл. ДАБМ, карта № 276. 2. Страва з бручкі. Люблю натта белену кручку. Гемзы Шальч. КРУЧКАВЕ'НЯ зб. н. Лісце бручкі. Даўней i кручкавеня варылі сабе. Кудзялянцы Шальч. КРУЧКО'УШК м. Тое ж, што i к р у ч к а в е н я. Кручкоўнік ядуць каровы. Гемзы Шальч. Наламала кручкоўніку. Крэва Смарг. КРУЧО'К I м. 1. Драўляная прылада для віцця вяровак. Вяроўкі кручкамы вілі. Мярэцкія Глыб. Кручок — палачка с сучком абчышчаная, вілі вяроўкі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Драўляны клец, убіты ў сцяну. Сіта вісіць на кручку. Ухвала Круп. 3. Тое ж, што i крук I, I. Сена цягаюць кручком. Едлавічы Брасл. Кручком сена выскубеаюць. Беразіно Докш. 4. Тое ж, што i крук I, 3. Кручок спецыяльны гной скідаваць. Беразіно Докш. Кручок каваль зробя: на два пальцы захіленыя, уха ест, штоб усадзіць палку. Кручком гной скідаюць. Гемзы Шальч. б. Рыбалоўны кручок. На кручок ловім рыбу. Беразіно Докш. Кручок, што рыбу лавіць. Саланое Віл. 6. Шыдэлак. Кручком вяжуць карункі. Старыя Смільгіні Воран. Кручком рукавіцы можна вязаць; вяжуць хадачкё малым. Kiралі Шчуч. Кручок зламаўся, чым вязаць. Беразіно Докш. 7. Гаплік. Кручок i афтку ўшываюць зашпіляць. Грыкені Вільн. 8. перан. Што нагадвае форму кручка. У каршуна нос кручком. Рагулішкі Даўг. КРУЧО'К II м. заал. Разнавіднасць авадня ці сляпня. Кручок як хопіць ці каровуt ці каня, дык ён з скуры выверчваецца. Пацаўшчына Дзятл. Кручкі садзюць гніды, а конь іх баіцца. Гемзы Шальч. Кручкі — мухі куслівыя, коні кусаюць. Паляцкішкі Воран. Кручкі каня кусаюць за храпу. Старыя Смільгіні Воран. Кручкі спанавалі коні. Кураполле Паст. Кручкі натта сядаюць на каня. Івашкаўцы Смарг. Кручкё коні кусаюць. Kiралі Шчуч. КРУЧО'К III м. у стар. Чацвярцінка, якая змяшчае 250 г гарэлкі. Была маленькая бутылачка — поўкручка, а боль
Дадатковыя словы
вірюком, кручкоушк, крўчкі, крўчо'к
2 👁