Валынцы В.-Дзв. Гэты чалавек стары, a круцей хоозіць за гэтага маладога. Кураполле Паст. 2. Больш скручана. Спускліва наматвалі на ўток, круцей — на основу. Быстрыца Астр. КРУЦЕ'ЙШЫ прым. выш. Рухавейшы. Атца цётка старая, але за мяне круцейшая, на грудзях здоровая. Станіслаўцы Глыб. Вера круцейшая за мяне. Валынцы В.-Дзв. КРУЦЕ'ЛЬ I л. 1. Скручаны дубец, вітка. Зробіць круцель i прывязвае салому да латы, як даўней стрэхі крылі. Кіралі Шчуч. Віткі рубаюць i круцялё круцяць. Каўняны Гродз. Kpyціў круцяле з лазэ на кол, як платэ гародзяць. Круцяле круцяць з бярозаў. Кдралі Шчуч. 2. Перавясла. Круцель круцілі i сноп вязалі. Вострава Мает. Перавясло круцяць круцялём. Навадворцы Васільк. 3. Скрутак лазы. Круцель лазы надраў. Саланое Віл. 4. Скрутак льновалакна. Сколькі круцялёў натрапала? Магуны Паст. Можа, адзін круцель спрала. Навікі Лудз. 5. Згорнутая ануча для падпальвання. Круцель зробіць, запаліць i кініць пад будынак, кап пажар зрабіць. Ахрэмаўцы Брасл. 6. Сукаратка. Круцялі на крутых нітках. Валынцы В.-Дзв. КРУЦЕ'ЛЬ II м. Вір. Папаў на круцель i ня выплыў. Kiралі Шчуч. КРУЦЕ'ЛЬ III м. Ашуканец, падманшчык. Круцель — паскудны чалавек. Там у іх сямЧ круцялі, абманшчыкі адны, ніводнага не было, кап справядлівы быў. Парэчча Гродз. V Бох відзіць круцяля. Ёдлавічы Брасл. КРУЦЕ'НЬ м. Тое ж, што i к р у ц е ль I, 1. Ідзі галін нарубай i зрабі круцень палажыць жэрткі! Нада чатыры круцяне жэрткі класці: у адным канцэ два i ў другом два. Кіралі Шчуч. КРУЦЕ'НЬКІ прым. памянш. да к р у ты I, 2. Ты круценькая яшчэ. Саланое Віл. КРУЦЕ'НЯ н. Абкручванне. Каб ня гэтая круценя — кажды дроцік нада абкруціць паперкай — ня высядзеў бы столькі. Вецярэвічы Пух. ў КРУЦЕЛКА ж. 1. Дзвярная зашчапка. У дзвярах была круцелка i засаўка. Скрудалена Даўг. У дзвірах была круцелка дзіравяная i дзіравяная засаўка. Ахрэмаўцы Брасл. Бывала, запрэць хату i круцёлкай закруціць, кап дзверы не атчыняліся. Валынцы В.-Дзв. 2. Драўляны вал з жалезнай ручкай у студні. Круцім круцёлкай i ваду дастаём. Едлавічы Брасл. 3. Вяртлюг. У ланцузе есь круцёлка, яна круціцца. Парэчча Гродз. Ланцух закручваецца без круцёлкі, а с круцёлкай—не. Ёдлавічы Брасл. 4. Прыстасаванне, якое рэгулюе падыманне i апусканне жарнавога каменя. Круцёлка падымая камянь угору ці ніжай апуская; за круцёлку зачэплена вяроўка. Kipaлі Шчуч. 5. Млён. Круцёлка — што круціць жорна. Рудня Астравітая Чэрв
Дадатковыя словы
круцейшы, круценькі, крўцёлка
2 👁