ад холаду. Рукі сталі аш у крупачкі — так пазяблі. Саланое Віл.
КРУПЕНІЦА ж. кулін. Крупнік. Крупеніцы налівалі ў міску. Каўняны Гродз.
КРУПЕНЯ ж. Тое ж, што і крупеніца. Даўней крупені навараць вядзернік і за дзень з'ядуць. Валынцы В.-Дзв. Крупеню варылі с круп. Малькуны Ігн. Зачэрпай мне палонік крупені. Пасіене Лудз. Вот крупені наварыла! Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. kruopienė 'тж'.
КРУПІНА ж. Крупіна. ∇ Крупіна крупіну гоніць, а трэцяя шыю ловіць — пра рэдкую страву. Бакшты Іўеў.
КРУПКІ толькі мн. памянш. да крупы 1. Мед зрабіўся, як крупкі. Саланое Віл.
КРУПНА прысл. Буйна. Даўней малолі ў жорны і казалі: «Ня сып поўную копку — крупна ідзець!» Саланое Віл.; параўн. руск. крупно 'тж'.
КРУПНІК м. 1. Тое ж, што і крупеня. Даўней на бет навара матка крупніку якога, а цяпер не прыдумаеш, што варыць, распанелі людзі. Крэва Смарг. Была наварыўшы крупнік ды прасаліла. Паляцкішкі Воран. З ячменю наварыш крупніку; як густой — то каша, а як рэткі — то крупнік. Укінь у крупнік кусочак кумпяка! Баброўнікі Гарад. Хто крупнік варыць, хто — кашу. Дакудава Лід. Даўней крупнік варылі і елі — аж за вушамі трашчала. Пацаўшчына Дзятл. 2. абрад. Памінальны абед. Робяць крупнік па пакойніку: пераспяваюць песні, паядуць, могуць крупнік адлажыць за нядзелю, як няма часу. Мсцібава Ваўк.
КРУПНЫ прым. 1. Буйны. Крупную салому ў куле вяжуць. Парэчча Гродз. Яму вязець: зярно ў яго крупноя, як боп. Кураполле Паст. Там маліны раслі крупныя. Рагулішкі Даўг.; параўн. руск. крупный 'тж'. 2. Зроблены з круп. Крупная мука — мука з абдзёртых круп, крупчатка. Крупная каша — каша з ячменных круп. Жодзішкі Смарг.
КРУПЧАТЫ прым. 1. Крупчасты. Снег такі крупчаты, буйны. Ухвала Круп. 2. вет. Трыхінозны. Крупчаты паршук. Баброўнікі Гарад.
КРУПЫ, КРУПЭ толькі мн. 1. Крупы. Даўней крупы рабілі ў ступе. Беняконі Воран. Крупы з ячменю. Грыкені Вільн. У каранкі ссыпалі крупы. Жодзішкі Смарг. Беры крупы ды вары кашу! Малыя Аўцюкі Калінк. Крупэ робат. Дзмітравічы Кам. Купіла крупоў. Кіралі Шчуч. 2. Крупнік. Крупы беленыя — гэто крупы ячменныя з малаком. Ракаўскія Швянч. Зварыла круп. Мярэцкія Глыб. Ячменныя крупы вару, будзіця есці? Мсцібава Ваўк. Можа, крупоў звару. Парэчча Гродз.
КРУПЭРНЯ ж. Крупадзёрка. У мельніцы была крупэрня. Магуны Паст.
КРУПЯНІЧКІ толькі мн. памянш. Крывяная каўбаса. Як
107 👁