Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ад холаду. Рукі сталі сии у крупачкі — так пазяблі. Саланое Віл. ) КРУПЕ'НІЦА ж. кулін. Крупнік. Крупеніцы налівалі ў міску. Каўняны Гродз. КРУПЕ'НЯ ж. Toe ж, што і к р у п ё н і ц а. Даўней крупені навараць вядзернік i за дзень з'ядуць. Валынцы В.-Дзв. Kpyпеню варылі с круп. Малькуны Ігн. Зачэрпай мне палонік крупен!. Пасіене Лудз. Вот крупені наварыла! Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. kruopienś тж'. КРУПІ'НА ж. Крупіна. V Крупіна крупіну гоніць, a трэцяя шыю ловіць — пра рэдкую страву. Бакшты Іўеў. КРУ'ПКІ толькі мн. памянш. да крупы 1. Мед зрабіўся, як крупкі. Саланое Віл. КРУ'ПНА прысл. Буйна. Даўней малолі ў жорны i казалі: «Ня сып поўную копку — крупна ідзець!» Саланое Віл.; параўн. руск. крупно тж'. КРУ'ПНІК м. 1. Toe ж, што i к рупё ня. Даўней на бет навара матка крупніку якога, а цяпер не прыдумаеш, што варыць, распанелі людзі. Крэва Смарг. Была наварыўшы круптик ды прасаліла. Паляцкішкі Воран. 3 ячменю наварыш крупніку; як густой — то каша, а як рэткі — то крупнік. Укінь у крупнік кусочак кумпяка! Баброўнікі Гарад. Хто крупнік варыць, хто — кашу. Дакудава Лід. Даўней крупнік варылі i елі — аж за вушамі трашчала. Пацаўшчына Дзятл. 2. абрад. Памінальны абед. Робяць крупнік па пакойніку: пераспяваюць песні, паядуць, могуць крупнік адлажыць за нядзелю, як няма часу. Мецібава Ваўк. КРУ'ПНЬГ прым. 1. Буйны. Крупную салому ў куле вяжуць. Парэчча Гродз. Яму вязець: зярно ў яго крупндя, як боп. Кураполле Паст. Там маліны раслі крупныя. Рагулішкі Даут.; параўн. руск. крупный тж'. 2. Зроблены з круп. Крупная мука — мука з абдзёртых круп, крупчатка. Крупная каша — каша з ячменных круп. Жодзішкі Смарг. КРУПЧА'ТЫ прым. 1. Крупчасты. Снег такі крупчаты, буйны. Ух вала Круп. 2. вет. Трыхінозны. Крупчаты паршук. Баброўнікі Гарад. КРУ'ПЬГ, КРУПЭ' голькі мн. 1. Крупы. Даўней крупы рабілі ў ступе. Беняконі Воран. Крупы з ячменю. Грыкені Вільн. У каранкі ссыпалі крупы. Жодзішкі Смарг. Беры крупы ды вары кашу! Малыя Аўцюкі Калінк. Крупэ робат. Дзмітравічы Кам. Купіла крупбу. Кіралі Шчуч. 2. Крупнік. Крупы беленыя — гэто крупы ячменныя з малаком. Ракаўскія Швянч. Зварыла круп. Мярэцкія Глыб. Ячменныя крупы вару, будзіця есці? Мсцібава Ваўк. Можа, крупду звару. Парэчча Гродз. КРУПЭ'РНЯ ж. Крупадзёрка. У мельніцы была крупэрня. Магуны Паст. КРУПЯ'НІЧКІ толькі мн. памянш. Крывяная каўбаса. Як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядуць, крупбў, крупдў, крупеня, крупеніца, крупньг, крупьг, крупянічкі, крўпныя, крўпы
4 👁
 ◀  / 729  ▶