зямлю точуц. Парэчча Гродз. Крот дарогаў не рабіў, a таму здыхая., як вылязя на дарогу. Жылі Іўеў. Краты парылі гарот, сыпала дуст — ні хваробы не памагаіць, a сягоня пагляджу— кучы нарыўшы. Рагулішкі Даўг. ' ў КРОУ ж. i м. Кроў. Кроў шла, не маглі адзержаць. Баложы Даўг. Кроў праз жылы не праходзіў. Малькуны Ігн. #/c даў з носу кроў — i ніяк не маглі задзержыць. Ёдлавічы Брасл. Кроў так цёк, кроў гусценькі. Кроў рыштокам пацёк. Старыя Смільгіні Воран. Сэрца аблілося кроўем. Талейкі Швянч. Увесь у крыве. Вялікія Баяры Шчуч. Гной c крывё ідзе з вачэй. Парэчча Гродз. Крывею панабягала ўсе ў сярэдзіне. Кузьмічы Люб. Дзяўчына крывёй сплыла — ляжыць чуць жывая. Солы Смарг. Ad едлаўца каровы мочацца крыўлёю. Многа людзей было пабітых, озеро напоўніцца крыўлёю. Мсдібава Ваўк. Случаі такія бываіт [бываюць]: карова naдаілась кроўю, таму што ластаўка пераляцела пад карову — гаварат так, а я думаю, што ад ластаўкі не можэт карова кроўю даіцца. Рагулішкі Даўг. 0 Кроў на свеце пакінуць — быць раненым у час вайны. Мой сын кроў на свеця пакінаў. Саланое Віл. КРОУШ, КРОУЖ м. 1. Бераг ракі. Нада сматрэць, штоб плыт не ўдарыўся ў кроўш, а бываіць у кроўш каля завароту ракі ганок упрэцца, балтышы ідуць i атпіхаюць плыт, кап у кроўш не ўдарыўся. Пат краўжом ракаў ловяць. Кураполле Паст. 2*Высокі абрывісты бераг. Высокая гара ля ракі, што ўзлесці нельзя — кроўш. Па краўжах паземкі цвытуць. Paкаўскія Швянч. C краўжа можна ўкуліцца ў раку. Малькуны Ігн. 3. Завадзь. Упала ў кроўш; трава расцець у краўшу. Малькуны Ігн.; параўн. літ. kriaŭšis 'абрыў, круча', kriaušlys 'сухі край берага з глыбокімі норамі\ КРО'ХАЦЬ незак. Рохкаць. Свіня крохаіць. Магуны Паст. КРО'ХВЫ гл. КРО'КВЫ КРО'ХІ, КРО'ХЫ прысл. Трохі. Наросла бульба, крохі буду копаці. Азарычы Пін. Сходы крохы дров прынысы! Сіманавічы Драг. КРО'ХКІ прым. 1. Сухі, крохкі. Крохкія баранкі, я іх размачу i ем. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Рассыпісты. 3 грачышнай мукі, як бульбы прытрэш, ускварыш — бапка крохка, файна. Галубы Маст. 3. Крамяны. У ласей у мяся няма плеваў, яно любовая, але яно крохкая: можна кусаць удоўшкі i папярок. Крэва Смарг. 4. Ломкі. Жульвіца — вродзе лаза, крохкая, лісты, як у лазе, расце таўстая, раскідзістая. Індра Красл. Белая лаза — крохкая, а с краснай — кошыкі плятуць. Пацаўшчына Дзятл. Фасоль крохкая — паламаецца, як куры будуць хадзіць. Валынцы В.-Дзв. КРО'ХЛЫ гл. КРО'КВЫ КРСУХЫ гл. КРО'ХІ
Дадатковыя словы
кроквы, крохаць, крохвы, крохлы
7 👁