кратала, мо не скіс. Пасека Ст.-Дар. 4. Рухаць. ён кратая i кратая ротам. Вялікія Нястанавічы Лаг. 5. Варочаць. «Ты ні кратала сена? — Кратала». Рыбчына Віл.VЯк мужык paджаецца — кратаіць рукамі i нагамі, а як яўрэй раджаецца — кратая галавой. Кураполле Паст.; параўн. літ. kratyti 'шавяліць, трэсці'.
КРА'ТАЧКІ мн. памянш. да к p а т к i. Плаценак у кратачкі ткалі: адна нітка такая, адна такая, аснова лляная. Быстрыца Астр.
KPATOBA'TI незак. Устаўляць краты. В склепя окна кратуют, коб злодій нэ вліес. Курашэва Чыж. ў КРАТОВНІ'ЦЯ ж. тэх. Рашотка. 3 грубого дроту коваль кратовніцю зробів. Курашэва Чыж.; параўн. польск. kratownica тж'.
KPA'TKI мн. У выразе: У краткі — клятчасты ўзор на тканіне. Купіла хустку ў краткі. Номікі Бабіц.
КРА'ТЫ мн. Краты. В окна краты повставлялі. Курашэва Чыж.
КРАУЖЬГСТЫ гл.
КРАУША'СТЫКРАУНЯ' ж. Карчаваты бераг ракі. Як пашлі ў краўню рэчкі, вот ракаў налапалі. Дзе краўня, там вады німа. Усуніш рукі ў краўню, а рак табе гнібая за пальцы. Старыя Смільгіні Ворам.; параўн. літ. kriauna, kriaŭnos 'тронкі нажа'.
КРАУНЯКК мн. Сваякі, радня. ён з маім бацькам краўнякі. Гемзы Шальч. Краўнякі — гэта дзяцька, швагер ці брат. Грыкені Вільн. Краўнякі нашы там жылі. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. krewniak, krewniaczka 'сваяк, сваячка'.
КРАУНЯ'ЧКА ж. Сваячка. Мая краўнячка зная гэту траву. Солы Смарг.
КРАУЦСУВА ж. Жонка краўца. Яна краўцова была. Снягяны Смарг.
КРАУЦО'УСКІ прым. Кравецкі. У мене ест краўцоўскія ножна. Каменка Стара Сакол.
КРАУЧЬГХА ж. 1. Швачка. Краўчыха шые адзеня. Кіралі Шчуч. У нас у в'ёсцы німа ніводнай краўчыхі, німа каму шыць. Баброўнікі Гарад. 2. Toe ж, што i к р а ў ц о в а. Ідзе краўчыха. Баброўнікі Гарад.
КРАУША'СТЫ, КРАУШЫ'СТЫ, КРАУЖЫ'СТЫ прым. Высокі, стромы, круты. Краўшасты берах — стоцевы берах. Ракаўскія Швянч. Бываіць рака патходная, a бываіць краўшыстая — можна ўкуліцца ў раку. Малькуны Ігн. Там краўжысты берах, c краўжыстага берага вады не дастанеш, вада далёка. Кураполле Паст.; параўн. літ. kriaŭšis абрыў'.
КРА'ХАЦЬ незак. Кракаць. Вуткі крахаюць. Мярэцкія Глыб. Качкі крахаюць. Мачаск Бярэз. Вуцёнык крахыіць. Якубова Рас
Дадатковыя словы
kpatki, kpatobati, вёсцы, кратовніця, краужысты, краунячка, крауцоускі, краушасты, краушысты, крахаць
22 👁