Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ехаў ён у Маеты па краску школу красіць. Вострава Мает.; параўн. руск. красить 'фарбаваць, маляваць'. КРА'СКА I ж.у KPA'CKI мн. бат. 1. Кветка, кветкі. Саснулькі — невялікія краскі філатавыя, на стаўбунках. Быстрыца Астр. Краскі на полі расцвілі. Беразіно Докш. Краскі там/ пчолы лятаюць. Красак нарваў букет. Ведярэвічы Пух. 2. Toe ж, што i к p а с а 1. Туман напаў на краску, жыта будзе неўмалотнае. Багушэвічы Бярэз. КРА'СКА П ж. Фарба. Калісь не куплялі красак, фарбавалі ў цыбулі, у альшынё. Мсцібава Ваўк. КРАСЛЯ'К м. Зуб мудрасці. У яго краслякі растуць. Мярэцкія Глыб. Краслякі пакрышыліся i ні балелі. Асавец Віл.; параўн. літ. kreslinis каранёвы'. КРАСНАГАЛО'ВІК м. бат. Падасінавік. Краснагаловікаў назбіраў. Пасіене Лудз. Краснагаловікі ў асінніку растуць. Глівін Барыс., Дзяніскавічы Ганц. КРАСНАПЁРА ж. заал. Краснапёрка. Краснапёра — рыба такая. Чычалі Швянч. У краснапёры перкі красныя, яна кружыць c платвой. Быстрыца Астр. КРАСНАПЁРКА ж. Toe ж, што i к р а с н а п ё р а. У краснаперкі хвост i плаўнікі краснавата-карычневые, яна, як плотка. Пасіене Лудз..Краснапёрка да плоткі падобна. Лайпушкі Ігн. КРАСНГНА ж. Бакавая частка ткацкага станка. У варстиці адна i другая красніна — бакавая красніна. Дзераўное Стаўб. КРАСНОГОЛУ'ОВЭЦЬ м. Toe ж, што i к р а с н а г а л 6в i к. Курашэва Чыж. КРА'СНЫ прым. 1. Чырвоны. Красныя ягады буйныя. Вязынка Маладз. 2. Прыгожы. V Hi радзіся красным, а радзіся шчасным. Крупіца Мін. КРА'СНЬІЯ мн. у знач. назоўніка. Савецкая армія. Як ужо. прышлі красныя, дык мы зямлю цалавалі, неяк не верылася. Якшыцы Бярэз. КРАСНЮ'К м. Тое ж, што i к р а с н а г а л 6 в i к. Азарычы Пін. Назбіралі ціелы кошык краснюкуов. Курашэва Чыж. Краснюкоў б агат а ў лесе. Лука Нараўк. : КРАСОВА'ТЫ гл. КРАСАВА'ЦЬ КРАСТАВГНКІ толькі мн. Матавіла. Краставінкі ўстаўлялі ў калоду i разматавалі маткі. Лісна В.-Дзв. КРАСТЬГ мн. Спосаб малой укладкі снапоў на полі. Ячмень ставілі ў копы, у красты. Альхоўіхы Лях. КРАСУ'К Мянушка жывёлы рыжай масці. У нас быў велькі бык — красук. Кіралі ПІчуч. КРАСУ'ЛЬКА ж. Вясёлка, радуга. Красулька ваду бярэ з мора. Вецярэвічы Пух. ; .... Ш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kpacki, красаваць, краска, красноголуовэць, красньія, красоваты, стйці, тамі
6 👁
 ◀  / 729  ▶