Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
кі пяклі з дзёртай картофлі. Пацаўшчына Дзятл, Дзёртая бульба. Солы Смарг. ДЗЕРЦІ, ДЗЕРЦЬ гл. ДЗЕФЦІ ДЗЕУБАЦЬ гл. ДЗЯУБА'ЦЬ ДЗГВА н., ДЗГВЫ мн. 1. Нешта незвычайнае, цуд. Німа дзіва. Ністанішкі Смарг. Якоя то дзіва стала. Oŭ, якоя гэта дзіва! Лісна В.-Дзв. Дзіва німа, выдраў гарбус на семячкі. Гемзы Шальч. Даўней, еслі на рака забалеў хто,— балыйыя дзівы. Малькуны Ігн. 2. у знач. вык. Дзіўна. Дзіва, што яшчэ шмат лістоў пісаць. Гемзы Шальч. Нам гэто ня дзіва. Ахрэмаўцы Брасл. ДЗІВАВА'ЦЦА, ДЗІВУВА'ЦЦА, ДЫВОВА'ТЫСЯ незак. I. Углядацца, глядзець. Ты рабая i я рабой, пацалуемся c табой, ніхай людзі дзівуюцца, як рабыя цалуюцца. Кураполле ГІаст. Дзіваваемся, як яны гоняць клейні [плыты]. Азяраны Раг. Сходыліся дывоватыся на тые картоплі. Дзмітравічы Кам. Бабы стаўшы i дзівуюцца. Гемзы Шальч. 2. Дзівіцца, зуіўляцца. Усе дзівуюцца, як ты іх задавала. Яна дзівуіцца, як гэта ўнук можыць так любіць бабу. Ахрэмаўцы Брасл. Ты крэпка ня дзівуйся, а то атляціць цвяток. Едлавічы Брасл. Усе яны дзвіваваліся, што вы пытаеця. Гемзы Шальч. Усе дзівуюцца з гэтага дуба, ні помніць ніхто, сколькі яму гадоў. Малькуны Ігн. Толькі дзівуваесся с курэй. Азяраны Раг. V Дзівуецца качарга, што кацёл чорны. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. укр. дивитися 'глядзець, разглядваць'. ДЗІВАЛКУК гл. ДЗЕВАЛКУК ДЗІВА'ННА, ДЗІВО'ННА ж. бат. Дзіванна. Калі шкрофель [дыятзз] у дзяцей, добра мыць гэтай дзіваннай. Вялікія Нястанавічы Лаг. Дзівонна — зеля ad парушэння. Старыя Смільгіні Воран. ДЗІВАСГЛ, ДЗІВЯСІ'Л, ДЗЕВЕСРЛ, ДЗЕВЯСГЛ, ДЗЕБЕСГЛ м. бат. Дзівасіл. Карні дзівасілу ад жывата п'юць, ад дзевяці балезней. Лісна В.-Дзв. У нас цэлы абмежак дзівясіла, карэня тоўстае, ат сэрца памоцны i ад жывата. Кдралі Шчуч. Дзівясіл — лякарства харошае. Індра Красл. Дзівясіл ad балезніў усякіх, лісця длінныя. Пасіене Лудз. Дзевесіл у садох расце, ён памоцны. Сапоцкіна Гродз. Дзевясіл жоўценькім цвіціць, яво ў хлявы ad гразы харашо. Скрыпчына Лудз. Дзевясіл з натугі п'юць. Граўжышкі Ашм. Дзевясіл na агародах расце ў нас. Быстрыца Астр. Дзевясіл зацвітая жоўтым, ад жывата п'юць, самы насяюцца, пры платох расце. Альхоўцы Лях. Дзебесіл расце ў нас у многіх, памагае ad многіх хвароб. Старыя Смільгіні Воран. ДЗІВАСГЛЬНІК м. Toe ж, што i д з i в а с \ л. Дзівасільнік — карэня натта памоцна. Парэчча Гродз. ДЗІВАФЫЦЦА незак. Раз'юшвадца. Дзівачуцца каровы — рогам зямлю вернуць. Малькуны Ігн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзяубаць, дзівавацца, дзівувацца, з^іўляцца, пюць, разюшвадца
8 👁
 ◀  / 729  ▶