Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
паслухай». Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. klausytis /слухаць', klausyk слухай'. КЛСУЦІ мн., КЛОЦЬ ж., КЛО'ЦЯ н. Toe ж, што i к а л aцё. Як корн упадае, клоці такія бальшыя робяцца. Клоць пры сударге. Старыя Трокі Трак. Клоця мяне апанавала. Гемзы Шальч. КЛО'ЧА, КЛО'ЧЧО зб. н. Пачаскі, пачассе. Як чэша, то клоча астаецца, трасем клоча верацяном посцілкі, ходнікі тчэм, с клоча радзюшкі ткуць. Баброўнікі Гарад. Пасля ачэсання астаецца клоча. Вострава Мает. Чэшуць лён жалезнай шчоткай, на ей кудзеля астаецца — гэто клоччо. Стральцы Гродз. КЛУБ, КЛУП м. 1. анат. Бядро, тазасцегнавы сустаў. Яна ў клубі ногу зламала. Верхлессе Крын* Боліт мне клуб, куосточка скочыла ў клубові. Горек Бяроз. У клубя баліць. Дзяніскавічы Ганц. Клуп баліць. Жодзішкі Смарг. Андарак на клубах не дзяржыцца. Стральцы Гродз. Збіла клуп карова. Міратычы Карэл., Быстрыца Астр. У ўсякай жывіны клуп. Міратычы Карэл. Клуп выбіла карова. Рудня Астравітая Чэрв. Карова збіла клуба. Дзяніскавічы Ганц. Клубэ ў Кировы. Малькуны Ігн. Два клубы ў карові. Пацаўшчына Дзятл. Як сытая карова, то клубы мёншыя, а як худая, то клубы павытыркаўшы. Гемзы Шальч. 2. у знач. прысл. у клуп. Клубком, сукупна. На зіму пчолы садзяцца ў клуп І грэюцъ адна другую. Вецярэвічы Пух. КЛУ'БАМ прысл. Модна, многа. Клубам сліна ідзець. Мярэцкія Глыб. КЛУБГЦЦА незак. Звівацца, кружыцца. Большой рой пчол клубіцца. Гемзы Шальч. КЛУБНГЦЫ толькі мн. Трускалкі. Клубніцы е ў нас. Кузьмічы Люб.; параўн. руск. клубника тж'. КЛУБСУК м. 1. Зматаныя ніткі ў форме шара. Грыкені Вільн. 3 вітухі вілі на клубок, вірок быў. Латыгаль Віл. Клубок ніцей. Вялікія Баяры Шчуч. Кужаль у клупкох быў. Солы Смарг. C клупкоў снавалі кросна. Альхоўка Навагр. 2. Скрутак. Бывала, лыкі вілі ў клубок, бо ў баранку высыхала, а с сухіх лык лапцей не спляцеш. Ахрэмаўцы Брасл. Клубок лык. Беразіно Докш. Бывала, клупкі ліпы напляце, лапці спляце, падшыяць i носіць. Старыя Трокі Трак. V Крутосто, выпросто, на ім крижив ізо сто — клубок. Дзмітравічы Кам. КЛУ'МАК, КЛУ'МОК гл. КЛУ'НАК КЛУ'МПІ, КЛУ'МПЫ, КЛУ'МБЫ, КЛЮ'МБЫ, КЛЕ'МБЫ, КЛЁМБЫ, КЛЁМПЫ, КЛЁМНЫ mh. Драўляны абутак, надраўлянай падэшве. Клумпі—абутак поўнасцю з дрэва. Чычалі Швянч. Даўней клумпі насілі. Грыкені Вільн. Клумni з дрэва рабілі, у клумпях польку танцавалі—ні зляталі з нох. Старыя Трокі Трак. Клумпі з дрэва вычаша, скурой абі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клембы, клумак, клумбы, клумок, клумпы, клунак, клюмбы, крйжйв, іслухаць
6 👁
 ◀  / 729  ▶