Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
чы Сл. Кладзі кашулю. Вялікія Баяры Шчуч. Буду класці чысту сарочку. Міратычы Карэл. Не кладу падыспад сарочку чысцейшу, бо пайду палоць. Дзяніскавічы Ганц. Рубашку хочаш класці? Hi разу не клаў рубашкі. Старое Сяло Зэльв. А сарочку класцім? Смаляніца Пруж. Кладзі сарочку на сябе. Семежава Кап. Буду сукенку класці. Лоск Валож. Як я была малая, мне клалі гэту сукенку. Вялікія Баяры Шчуч. Ты плаце нэ клала, ты замазана ходзіш цэлы дэнь. Смаляніда Пруж. Некалі дачка як едзе ў лес, то клала суконну спадніцу —- цяплей у калені. Старыя Трокі Трак. Кладзі халат, а то будзя дошч. Будзем класці кажух? Галубы Мает. Кладзі кажуха, халата. Холодна, трэбо рукавіцы класці. Малахоўцы Бар. Шапкі ні клалі летам. Кіралі Шчуч. Буду класты ганавыці. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. Klaść 'т ж '. 7. Абуваць. Класці шкарпэткі, ці не? Галубы Маст. Кладзі шкарпэткі. Альхоўцы Лях. A ў хлеў ісці — трэбо боты класці. Вострава Мает. Боты трэба класці. Альхоўка Навагр. Боты рэзінавыя кладзі. Кіралі Шчуч. Трэба класты постолы. Відзібар Стол., Сіманавічы Драг. 8. Засціладь. Дываны ткалі, клалі на ложак i накрываліся. Едлавічы Брасл. 9. Устаўляць, укладаць, усоўваць. Цэўку кладуць у чаўнок. Альхоўцы Лях. 10. Несціся. Зязюлька ў чужоя гняздо кладзець яйцо. Лісна В.-Дзв. 11. Кастрыраваць. Канавал коні кладзець. Саланое Віл. 12. Змяшчаць, уносіць. Ен клоў грошы на кнішку. Альхоўка Навагр. О Хоць у вуха кладзі — пра мяккахарактарнага, пакорнага чалавека. А здавалася такая, што хоць у вуха кладзі, а яна во якая! Лісна В.-Дзв. Пальцы ў зубы не кладзі—асцерагайся, будзь пільным. Гэтаму зверу пальцы, ў зубы не кладзі! Саланое Віл. К готовому пню агонь класці распараджацца тым, што зроблена іншым. Яна прышла на ўсё гатовае, ведама, што к готовому пню i агонь добра класці. Рудня Астравітая Чэрв. Пад ногі класці — зневажаць, таптаць. Hi нада пад ногі класці чалавека. Усім людзём ні нада пад ногі класці. Саланое Віл. КЛА'СЦІСЯ незак. 1. Класці. На крохвы кладуцца латы. Солы Смарг. 2. Надзяваць, надзявацца. Вобруць скураная кладзецца на каня. Дакудава Лід. Паўшоркі на лошадь кладуцца. Гемзы Шальч. 3. Укладвацца спаць. Німа як тут класціся. Гемзы Шальч. Трэба спаць класціся, яна лягла. Кіралі Шчуч. О Класціся са сМеху — модна смяяцца. ён расказваіць, а яны кладуцца со смеху. Саланое Віл. 4. Несціся. Кнігаўка там за азяром кладзецца. Істра Лудз. Hi лілася, а ні клалася курыца. Валынцы В.-Дзв. Курыца не кладзецца. Лісна В.-Дзв. У думолістым возіры качкі кладуцца, там i выводзяцца. Малькуны 1гн. КЛАТ гл. КЛАД КЛА'ТКА ж. 1. Кладка. Клатка — калі кінена дошка ці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

думблістым
7 👁
 ◀  / 729  ▶