Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
кастрогі каля сцяны ці плоту. Паляцкішкі Воран. Наклаў кастрох дроў. Вялікія Баяры Шчуч. Рэзалі на палены, калалі i ў кастраге ставілі дзеравы. Пацаўшчына Дзятл. КАСТРУКІ' мн. 1. Лушпіны ад зерняў аўса. Каструкі аўсяныя c кіселя, як цэдзіш. Кураполле Паст. 2. Асцкжі ў колаte ячменя. Магуны Паст. 3. Стрыжні пёраў. Як скубём пер'я, каструкі вон на шуметнік выносім. Рагулішкі Даўг. КАСТРУ'ЛЯ ж. Каструля. Каструля натта загарваецца ў печы. Старое Сяло Зэльв. Каструля з бляхі з вушыма. Баброўнікі Гарад. Пастаўлю каструлю суп варыць. Солы Смарг.; параўн. руск. кастрюля тж'. КАСТРЫВЕ'ИШЫ прым. выш. да к а с т р ы вы 1. А як чэшуць, то адбіраюць камлі i вярхі. C камлёў лепшае валакно, a вярхі больш кастрывейшыя. Кураполле Паст. Вярхі кастрывейшыя аткідаюць на другі бок. Саланое Віл. Зрэбя кастрывейшая. Асавец Віл. КАСТРЫ'ВЫ прым. 1. Кастрывы. Пакульная пасцілка грубая, кастрывая. Быстрыца Астр. C пакуляў кастрывых коўдры ткалі. Кудзялянцы Шальч. 2. Касцісты. Шчука — рыба кастрывая, кастры многа ў яе. Рагулішкі Даўг. КАСТРЫНА' ж. Костачка ад рыбы. Кастрына ў паляц залезла. Магуны Паст. КАСТРЫ'ЦА, КОСТРЫ'ЦА, КОСТЭРЫ'ЦА ж. 1. Toe ж, што i к а с тр а 1. Кастрыца ад ільну. Беняконі Воран. Кастрыца падае, як труць лён. Каўняны Гродз. Як трэпям лён — кастрыца атходзіць. Новыя Мацалі Варэн. Як труць лён — кастрыца сыплецца. Вялікія Баяры Шчуч. Траплом трэплям, атлятая атрэп'я, кастрыца. Буда Уздз. Верх страхі ўкладалі кастрыцаю. Міратычы Карэл. 2. Ігліца. Кастрыца — апаўшыя ў лесі іголкі. Мсцібава Ваўк. Сыплецца кастрыца сухая с хвоі, ёлкі. Вострава Мает. Кастрыца нападала з хвоі. Награбла кастрыцы на подсціл. Пацаўшчына Дзятл. У лесі c хвойніку сыплецца кастрыца, з еліны, іголкі такіе — гэто кастрыца. Баброўнікі Гарад. Кострыца i костэрыца— іголкі на сосне. Азарычы Пін. 3. Асцюкі. У ячмені кастрыцы многа. Магуны Паст. КАСТЫ'К м. Драўляная спіца, пры дапамозе якой падпляталі лапці. Кастык, бывала, дзеравяны быў патплятаць лапці лазой. Навікі Лудз. Кастьік быў, лапці ім патпляталі. Янова Рас. КАСТЫЛЕ'Ц м. Кастыль. Цаўё i кастылец пат паху i ходзюць так. Ахрэмаўцы Брасл. КАСТЫЛЁК м. памянш. Папярочная планачка, прыбітая зверху да дзяржання вілаў. Кастылёк зверху прыбіваецца, кап упірацца рукой. Ёдлавічы Брасл. КАСТЫ'ЛЬ м. 1. Toe ж, што i к а с т ы л ё ц. Адзін — кастыль, а два — кастыле. Ен кастыле ўзяў пат паху i пашоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атрэпя, кастрывеишы, перя
2 👁
 ◀  / 729  ▶