Старонка 423
/ 729
За нашым каралём усё дагары камлём». Кудзялянцы Шальч. КАРОЛЬ м. Рэштка кумпяка, рулька. Кароль астаўся, звару капусты. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. karulỹs 'сустаў задняй нагі'. КАРОМІСЛА н., КАРОМЫСЕЛ м., КАРОМЫСЛО н., КАРОМІСЛЫ мн. 1. Каромысел. Каромісла — што ваду насіць. Альхоўка Навагр. Каромысел — насіць ваду. Пасіене Лудз. Каромысел — драўляная палка, на якой носяць два вядры вады. Азяраны Раг.; гл. ДАБМ, карта № 249. 2. Ворчык. Каромысло ў баране. Малахоўцы Бар. За каромысел чапляюць плуг, барану. Азяраны Раг. Пастронкі чапляюць за каромысло. Дзяніскавічы Ганц. 3. Ярмо. Валу надзівалі кароміслы. Ахрэмаўцы Брасл. КАРОМІСЛО н. астр. Малая Мядзведзіца. На небе каромісло з зоркаў. Каўняны Гродз. КАРОНКІ гл. КАРУНКІ КАРОПАВА ЖАБА ж. заал. Рапуха. Калясное Міхал. КАРОПАЎКА ж. Тое ж, што і каропава жаба. Калясное Міхал. КАРОПКА гл. КАРОБКА КАРОСЛІВЫ, КАРОСТАВЫ прым. Які адносіцца да кароста. Рукі карослівыя. Мачаск Бярэз. Нейкая карослівая яна, хлопцаў у яе няма. Дзяніскавічы Ганц. Коні ў вайну былі кароставыя. Асавец Віл. КАРОСТА ж. мед. Кароста. Кароста ў вайну на нас напала. Беразіно Докш. Цяпер німа каросты, дзе яна дзелася. Альба Нясв. Кароста часамі ў людзей е. Кароста — то не то, што свярбячка, кароста ўрэдна, набіраецца на другого. Есць такая масць, што вышмаруюцца, і ў печ трэба было лесці калісь, кап выграцца. Баброўнікі Гарад. Кароста бывае скрось, а ў пахвінах — найбольш. Лука Нараўк. ▽ Кароста—няпроста: панская хвароба. Едлавічы Брасл. Кароста — няпроста: рукі не гуляюць. Рагулішкі Даўг. Кароста — хвароба няпроста. Старыя Смільгіні Воран. КАРОСТА, КОРОСТА ж. Кастрыца. Калі лён труць ці каноплі, то сыплецца кароста. Баброўнікі Гарад., Лука Нараўк., Старое Сяло Зэльв., Тухавічы Лях. Каростай уцяплялі столі. Мсцібава Ваўк., Крынкі Крын. Короста з лёну. Азарычы Пін. КАРОСТА ж. бат. Раска. Кароста — зелле вадзяное. Галубы Маст. Кароста плавае па вадзе — маленькія зялёныя лісточкі. Кароста зацягнула палавіну рэчкі. Ухвала Круп. КАРОСТАВАЯ ЖАБА ж. Тое ж, што і каропава жаба. Кароставая жаба — паскудная. Лісна В.-Дзв. КАРОСТАВЫ гл. КАРОСЛІВЫ КАРОТКІ прым. Кароткі. Кароткія штаны купіла. Едлавічы Брасл. Кароткая зрабілася сукенка. Міратычы Карэл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
/ 729